Грамадства66

Пры спрыянні ЗША вызвалілі шматдзетную Алену Маўшук — санітарку бальніцы, якая на пратэстах у Пінску ўдарыла калом па сілавіках

Жанчына правяла за кратамі чатыры з паловай гады. Яе ўтрымлівалі ў калоніі для рэцыдывістак.

Алена з дачкой Юліяй. Фота: архіў сям'і

Алене Маўшук 48 гадоў, яна шматдзетная маці. У 2020-м жанчына жыла разам з мужам Сяргеем і трыма дзецьмі ў Пінску: на той час адна дачка ў яе была паўналетняя, дзвюм іншым было 10 і 5 гадоў адпаведна. Былі яшчэ двое дзяцей, але Алену пазбавілі бацькоўскіх правоў на іх.

Жанчына працавала санітаркай у пінскай бальніцы і памочніцай кухара ў сталоўцы. Яе дачка Юлія расказвала ў інтэрв'ю, што раней у Алены былі праблемы з алкаголем. Але пазней жанчына ўзялася за розум і паспела аднавіць правы на некаторых з дзяцей.

Найменшая дзяўчынка — сумесная дачка Алены і яе мужа Сяргея.

Алену з Сяргеем затрымалі 10 жніўня 2020-га за ўдзел у начных пратэстах у Пінску. 9 жніўня муж з жонкай выйшлі да гарвыканкама, каб даведацца вынікі галасавання, але замест гэтага аказаліся ў цэнтры сутычкі з узброенымі сілавікамі.

Алена падышла да шарэнгі сілавікоў і ўдарыла па шчытах рукамі, драўляным калом і палкай.

Падчас затрымання Алену і Сяргея збівалі, былі звесткі, што ў жанчыны з'явіліся праблемы са слыхам. Пазней яго адпусцілі пад хатні арышт, а яе пакінулі за кратамі да суда. Неўзабаве з Сяргеем звязалася былая сукамерніца яго жонкі, якая расказала, што Алена сядзіць за кратамі «голая, босая, збітая».

30 красавіка 2021-га ў Брэсце вынеслі прысуд Маўшукам і яшчэ 12 фігурантам «пінскай справы»: Алену прысудзілі да 6 гадоў за кратамі, Сяргея — да 6,5 гадоў. Пакуль жанчына была ў СІЗА, яе 10-гадовую дачку забралі ў сацыяльны прытулак (пазней атрымалася забраць дзіця адтуль). Пасля абвяшчэння прысуду Алена напісала ў сшытку «Я павешуся» і паказала зале.

Алена Маўшук пасля вызвалення з прадстаўніцай Аб'яднанага пераходнага кабінета па сацыяльнай палітыцы Вольгай Зазулінскай. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Падчас зняволення Алену пазбавілі бацькоўскіх правоў. Да яе прымянялі фізічны і псіхалагічны гвалт, пазбаўлялі перадач і спатканняў з блізкімі. Паколькі ў жанчыны была судзімасць, яна адбывала тэрмін у калоніі №24 — той самай калоніі, якую Паліна Шарэнда-Панасюк нядаўна назвала «жывадзёрняй».

Алена Маўшук пасля вызвалення. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Цяпер Алена Маўшук на волі. Яе муж застаецца за кратамі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • Героям слава!
    13.02.2025
    Да, ёсць! У палку імя Кастуся Каліноўскага! Героям слава!

    А ты, сорам, не саромся ісці у гэты полк. Толькі ты ня пойдзеш, бо табе толькі іншых аб-ць бы.
  • Цьвік
    13.02.2025
    Вызвалілі яе, а дзеці там засталіся і што ёй рабіць зараз. Каб Алена сама прыехала ў Вільню, то ніхто б увагі на яе не звярнуў. А так амерыканцы сыкнулі і адразу два Франкі паехалі яе забіраць.
  • тихановская.
    13.02.2025
    [Рэд. выдалена]
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У шасці гарадах Беларусі пачалася эпідэмія рэспіраторных інфекцый. А якая сітуацыя ў цэлым?3

У шасці гарадах Беларусі пачалася эпідэмія рэспіраторных інфекцый. А якая сітуацыя ў цэлым?

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Мы ўпэўнена і горда кажам: Жыве Беларусь!1

Мікрапластык спрыяе распаўсюджванню супербактэрый, устойлівых да антыбіётыкаў

Сёння — Дзень Волі. 107 гадоў таму беларусы ўпершыню абвясцілі незалежнасць2

Блогер паказаў, як пераварыў самы гнілы «Фальксваген Гольф» у Беларусі3

Перамовы Расіі і ЗША ў Эр-Рыядзе завяршыліся, пра вынікі паведамяць заўтра2

У Мінску за апошнія суткі выпалі дзве траціны месячнай нормы ападкаў2

Разам з прапагандыстам Федарчаком загінулі яшчэ два прадстаўнікі расійскіх СМІ11

Блогер Vadimati распісаўся анлайн са сваім партнёрам, з якім разам ужо больш за 10 гадоў14

Расія на перамовах у Саудаўскай Аравіі патрабуе ўсю тэрыторыю чатырох украінскіх абласцей21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У шасці гарадах Беларусі пачалася эпідэмія рэспіраторных інфекцый. А якая сітуацыя ў цэлым?3

У шасці гарадах Беларусі пачалася эпідэмія рэспіраторных інфекцый. А якая сітуацыя ў цэлым?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць