Навука і тэхналогіі55

Да 2027 года штучны інтэлект можа дасягнуць узроўню «краіны геніяў». Што маецца на ўвазе?

Кіраўнік кампаніі, якой належыць папулярны чат-бот Claude, прагназуе, што чакаць ад штучнага інтэлекту ў наступныя два гады.

Дарыё Амадэй, генеральны дырэктар Anthropic. Фота: TechCrunch / Flickr / Wikimedia Commons

Штучны інтэлект (ШІ) здольны дасягнуць узроўню «краіны геніяў» ужо ў перыяд 2026—2027 гадоў, папярэджвае амерыканскі прадпрымальнік Дарыё Амадэй, генеральны дырэктар кампаніі Anthropic, чый чат-бот Claude напрамую канкурыруе з папулярным ChatGPT ад кампаніі Open AI.

Узровень «краіны геніяў», пра які гаворыць гендырэктар Anthropic, азначае, што штучны інтэлект зможа валодаць калектыўным інтэлектуальным патэнцыялам, параўнальным з магчымасцямі вельмі таленавітай і разумнай групы людзей на ўзроўні цэлай краіны. Гэта не проста асобныя здольнасці ШІ да аналізу, разлікаў ці аўтаматызацыі працэсаў чалавечай жыццядзейнасці, але і магчымасць прымаць комплексныя рашэнні і распрацоўваць новыя ідэі ў маштабах, якія раней былі дасяжныя толькі кваліфікаванай чалавечай супольнасці.

Іншымі словамі, такі ШІ будзе мець значна шырэйшы спектр здольнасцяў: ад вынаходніцтва новых тэхналогій да распрацоўкі стратэгій у самых розных галінах, як гэта рабіла б вельмі развітая інтэлектуальная эліта асобнай краіны.

Гэта значыць, што ШІ можа стаць самадастатковай сілай і прывесці да кардынальных змен у эканоміцы, палітыцы і іншых сферах, што стварае сур'ёзныя рызыкі для існуючых сістэм кантролю, адзначае Амадэй.

Прадпрымальнік назваў тры крытычныя задачы, якія стаяць перад чалавецтвам у кантэксце развіцця ШІ: забеспячэнне лідарства ў галіне дэмакратычных дзяржаў, лепшае кіраванне рызыкамі бяспекі і падрыхтоўка да эканамічных зрухаў, якія могуць справакаваць суперінтэлектуальныя нейрасеткі (напрыклад, рызыка татальнага беспрацоўя ў свеце).

На фоне гэтага Амадэй выказаў рэзкую крытыку ў адрас нядаўняга саміту па пытаннях ШІ ў Парыжы, назваўшы яго «страчанай магчымасцю». На ім краіны Еўрасаюза настойвалі на жорсткіх механізмах кантролю ШІ, а прадстаўнікі ЗША і Вялікабрытаніі адмовіліся падпісаць агульны план рэгулявання галіны, палічыўшы еўрапейскія ініцыятывы «масіўнымі» і «задушлівымі» для развіцця тэхналогій.

На думку Амадэя, адмова ад больш эфектыўных мер кантролю над сістэмамі ШІ на карысць імклівага росту прыбытку ад іх эксплуатавання прывядзе да таго, што чалавецтва ўвогуле не зможа кантраляваць галіну, а аўтарытарныя краіны атрымаюць яшчэ больш дасканалыя сістэмы штучнага інтэлекту і выкарыстаюць іх для дамінавання ў свеце.

Каментары5

  • Краіна геяў
    18.02.2025
    Тое, што зараз называюць "штучным інтэлектам", насамрэч інтэлектам не з'яўляецца. Бо гэтыя мадэлі не ўмеюць мысліць і выходзіць да межы той інфармацыі, на якой навучаліся. Сучасны "ШІ" кампілюе з вялікіх аб'ёмаў інфармацыі пэўныя камбінацыі, але яго здольнасцяў не хопіць, каб нават зрабіць простыя матэматычныя вылічэнні - для гэтага ён "пад капотам" напіша праграмны код на умоўным python, запусціць яго на "тупым" працэсары і выдасць вынік. Асноўная праблема для развіцця цяперашняга ШІ - гэта дзе браць новую інфармацыю для навучання. Відавочна, што аб'ём ведаў, створаных чалавекам, абмежаваны. Таму так званы "ШІ" хутка зойдзе ў тупік (ці ўжо зайшоў). Большая частка стартапаў, звязаных з ШІ, стратныя. Інвестары, якія на хайпе зайшлі ў самыя вядомыя праекты, ужо вывелі свае грошы з профітам. Высновы рабіце самі.
    • ....
      18.02.2025
      Чалавек таксама кампіліруе веды. І ШІ, дарэчы, таксама здольны планаваць і праводзіць эксперыменты, каб атрымаць новыя веды
  • Ілан Мозг
    18.02.2025
    Зразумела, што гэта чос для хамячкоў. У іх там прынята лічыць поспех не прыбыткам кампаній, а памерам прыцягнутых інвестыцый. Здолеў пусціць пыл у вочы і навешаць лакшыны на мільярды даляраў - значыць ты круты бізнэсмен. А сапраўды таленавіты навуковец можа ніколі ў публічную прастору не трапіць.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі1

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына хацела арандаваць у Мінску стыльную двухпакаёўку за $380, але западозрыла нядобрае

Пяць гучных дыкпік-скандалаў апошніх гадоў12

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі1

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць