Грамадства

Памёр Павел Рудзеня — невідушчы радыёвядучы з Мінска

У сацсетках паведамілі, што 17 лютага ад анкалагічнай хваробы памёр Павел Рудзеня — радыёаматар, які праславіўся тым, што, будучы невідушчым ад нараджэння, арганізаваў на кухні сваёй кватэры радыёстанцыю «Мясцовае радыё» з аўдыторыяй каля дзвюх тысяч слухачоў. Яму было 42 гады.

Павел Рудзеня. Фота: VK

У нулявыя гады Павел стаў знакамітасцю, пра яго шмат пісалі ў прэсе. На ягонай кухні ў Курасоўшчыне пабывалі шматлікія зоркі беларускай эстрады, такія як: Аляксандр Ціхановіч, Аляксандр Саладуха, Ларыса Грыбалёва, Аляксей Хлястоў, Алеся.

У адным з інтэрв'ю ў 2018 годзе расказаў, што быў частым госцем на Беларускім радыё, але толькі да таго часу, пакуль не расказаў у эфіры радыё «Сталіца» пра сваё жаданне запрасіць на інтэрв'ю Лукашэнку. Пасля таго з ім, як ён сцвярджаў, супрацоўнічаць перасталі.

У 2010 годзе Рудзеня атрымаў прафесійную прэмію Аляксандра Папова ў галіне рускамоўнага радыёвяшчання ў спецыяльнай намінацыі «За любоў да радыё».

З 2012 года Павел працаваў на радыёстанцыі Усерасійскага таварыства сляпых, вёў там аўтарскую праграму «Шчырая размова».

Павел Рудзеня стаў прататыпам галоўнага героя п'есы драматурга Дыяны Балыкі «Закахайся не гледзячы!» П'еса была пастаўленая ў Магілёўскім драматычным тэатры.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць