Чаму ўлады хочуць выціснуць былых палітзняволеных за мяжу?
Прапагандыст Аляксандр Шпакоўскі намякнуў, што адной з умоваў для вызвалення знакавых палітвязняў у перамовах з ЗША можа быць іх абавязковы выезд за мяжу. Але, як бачым, нават санітарцы з Пінска Алене Маўшук не далі застацца ў краіне пасля вызваленне і адвезлі да мяжы. «Наша Ніва» спытала ў аналітыка Валера Карбалевіча, чаму рэжым абраў такую тактыку.
Аляксандр Лукашэнка хоча задушыць любое вольнадумства ў краіне. Фота: AP/Pavel Bednyakov
Ідэя не новая
Прымусовы вываз апанентаў для рэжыму Лукашэнкі — практыка не новая. Яскравыя прыклады такім дзеянням — вываз Святланы Ціханоўскай у 2020-м.
Палітычны аглядальнік «Радыё Свабода» Валер Карбалевіч адзначае, што ў былых палітвязняў, па вялікім рахунку, асабліва няма іншага выбару, акрамя як выехаць за мяжу.
«Над імі стаіць жорсткі кантроль, іх увесь час цягаюць і не даюць спакойна жыць. Ёсць шмат выпадкаў, калі былых палітвязняў садзілі паўторна. Акрамя гэтага, такім людзям вельмі складана працаўладкавацца, бо іх нідзе не прымаюць», — адзначае аналітык.
Карбалевіч мяркуе, што ўладам прасцей выціснуць чалавека з краіны, чым выдаткоўваць рэсурсы на тое, каб пільна сачыць за ім і быць упэўненымі, што ён зноў не пачне весці пратэсную дзейнасць.
Валер Карбалевіч. Фота: «Наша Ніва»
Альтэрнатывай можа быць толькі публічнае раскаянне
Аналітык адзначае, што ўлады бачаць толькі два месцы для нелаяльных да іх: або яны знаходзяцца за мяжой, або сядзяць за кратамі.
«У краіне не павінна заставацца людзей з апазіцыйнымі поглядамі. У іх такая логіка. Альтэрнатывай, бадай, можа быць толькі публічнае раскаянне, і тады, магчыма, цябе прымуць.
Калі ў краіне фармуецца таталітарная сістэма, то такім людзям проста няма месца ў ёй. Тым больш, калі гаворка ідзе пра нейкія знакавыя фігуры.
Уявіце, што Віктар Бабарыка выходзіць на свабоду — і тут да яго вялікая цікавасць. Замежныя журналісты могуць да яго прыязджаць, пачынаюць аднаўляцца нейкія сувязі. Навошта ўладам такі клопат? Таму ім лепш выціснуць чалавека за мяжу», — тлумачыць логіку лукашыстаў аглядальнік.
Улады выбіраюць меншую з праблем
Пры гэтым Карбалевіч не адмаўляе, што вываз знакавых асоб за мяжу таксама мае свае мінусы, паколькі такія людзі пачынаюць актыўна раздаваць інтэрв'ю і выступаць супраць рэжыму.
Але гэта аналітык называе меншай праблемай для ўладаў, бо чым менш апанентаў Лукашэнкі знаходзіцца ў краіне, тым лепш для рэжыму.
«Калі ўлады сапраўды маюць нейкія дамоўленасці і хочуць размарозіць адносіны з Захадам, то для іх гэта даволі простае выйсце. Яны выпускаюць чалавека з турмы, нібыта выконваюць свае абавязкі, але пры гэтым адразу вывозяць яго з краіны».
Кажучы простымі словамі, улады ставяцца да сваіх апанентаў у стылі: няма чалавека ў краіне — няма праблемы.
Замежныя акцыі таксама не даюць Лукашэнку спакою
Пры гэтым Валер Карбалевіч лічыць, што нельга сцвярджаць, што ўлады не хвалюе тое, што беларусы робяць за мяжой.
«Яны змагаюцца з актыўнасцямі, якія адбываюцца за мяжой, бо мы бачым, якія рэпрэсіі яны чыняць у адносінах да людзей, якія выходзілі на акцыі за мяжой. Безумоўна, уладу гэта хвалюе, і яны даволі эфектыўна з гэтым змагаюцца — заводзяць крымінальныя справы, пагражаюць сваякам.
Акцыя 26 студзеня 2025 года ў Варшаве. Фота: Vasily Krestyaninov SOPA Images LightRocket via Getty Images
Такія актыўнасці нават за мяжой для Лукашэнкі непрыемныя. Але калі рэжым стаіць перад дылемай — лепш выціснуць за мяжу і, магчыма, атрымаць у будучыні ад гэтага нейкія дывідэнды, напрыклад, у выглядзе змякчэння санкцый, — то ўлады выбіраюць меншае зло.
Бо я згодны з меркаваннем, што калі і будуць перамены, то яны хутчэй за ўсё будуць выкліканыя знутры краіны, паколькі ўплыў на ўнутрыпалітычную сітуацыю людзей з-за мяжы змяншаецца. Гэта натуральны працэс, незалежна ад таго, колькі той ці іншы чалавек дасць інтэрв'ю».
Как я понимаю, власти и не сильно этого хотят! Но они могут. В этом разница.
пасядзіце трохy ў Беларускай (а яшчэ лепш ў імперскай , ў Масковіі ) НКВД вязніце... потым пішыце
19.02.2025
ТЫЯ хто вельмі супраць замярзання і вось такіх цяжкіх алеж пазітыўных крокаў , пасядзіце трохy ў Беларускай (а яшчэ лепш ў імперскай , ў Масковіі ) НКВД вязніце некалькі год потым пішыце . Добры плян, малюся каб Алесь і ўсе хлопцы з БНФ пагадзіліся, змагацца з маскоўскім імперыялізмам лепш з Украіны чым з Беларускай вязніцы . I ужо сёння пытанне былога (Беларускай) Смаленскага ваяводства трэба вырашаць ў ААН, ёсць (ў ААН) anti- каланіяльнае заканадаўства на гэты конт, вось чым трэба Паз'няку да Офісам нашым ўсім займацца . і Лукашэнкі гэта будуць падтрымліваць , безумоўна па сваім зачынным каналам каму цікава у мяне ёсць уся патрэбная юр. база.
Экс-палітвязень
20.02.2025
Пардон, а якога …. Карбалевіч і НН называюць гэнае лайно “улада”?! Ужо перагарнулі старонку 2001-2006-2010-2015-2020?
Цяпер чытаюць
Гамяльчук атрымаў нажавое раненне ў жывот, але яшчэ суткі піў з крыўдзіцелем і толькі потым пайшоў да доктара
На трасе Магілёў — Бабруйск легкавік сутыкнуўся з грузавіком. За рулём быў 14‑гадовы падлетак
«У іх хвароба. Яны вар’яты». Трамп паздзекаваўся з уладальнікаў электрамабіляў22
27‑гадовага мінчука, якога шукалі 10 дзён, знайшлі мёртвым
У Маскве пахавалі генерал-маёра Плахатнюка, які загінуў на дні нараджэння генерала Чайко22
Вялікая партыя абутку «Белвест» згарэла пры пажарах на складах Wildberries22
Наста Рагатко расказала, колькі зарабіла на сваёй кнізе1717
«Многія людзі стануць непатрэбнымі». Сузаснавальнік EPAM пра сяброўства з Добкіным, багацце і няроўнасць, жыццё ў Латвіі і настальгію88
«Белавія» купіла тры «Боінгі». Яны прыляцелі з самай малой краіны Афрыкі44
Прафесійны догляд без візіту ў салон: легендарны брэнд WAHL выпусціў лінейку для стрыжкі дома11
Статкевіч: Калі зноў пачнуцца масавыя пратэсты, яны ўжо не будуць такімі мірнымі, як у 2020‑м. А ЕС правільна перастаў верыць казкам Лукашэнкі34
«Галандскі архітэктар», які адбудаваў Вострую браму і паставіў сабе дом-крэпасць у Гайцюнішках, аказаўся ніякім не галандцам. Але яго спадчына захапляе1010
«Галандскі архітэктар», які адбудаваў Вострую браму і паставіў сабе дом-крэпасць у Гайцюнішках, аказаўся ніякім не галандцам. Але яго спадчына захапляе10
Статкевіч — амерыканскаму дыпламату на мяжы: Вам патрэбны толькі добры піяр, а я дзеля гэтага павінен адмовіцца ад радзімы?2020
Статкевіч — амерыканскаму дыпламату на мяжы: Вам патрэбны толькі добры піяр, а я дзеля гэтага павінен адмовіцца ад радзімы?20
У Варшаве абрабавалі і спрабавалі скрасці беларуса, калі ён клаў грошы на рахунак2020
У Варшаве абрабавалі і спрабавалі скрасці беларуса, калі ён клаў грошы на рахунак20
Сёстры Груздзевы цяпер важаць пад 100 кілаграмаў кожная3737
Сёстры Груздзевы цяпер важаць пад 100 кілаграмаў кожная37
Статкевіч пра «Ноч музеяў» у Мінску: Мы зразумелі, што людзі апладзіравалі не саксафаністу, а нам з жонкай1818
Статкевіч пра «Ноч музеяў» у Мінску: Мы зразумелі, што людзі апладзіравалі не саксафаністу, а нам з жонкай18
Зладзіла дзень нараджэння для дарагога сабакі мальтыпу, марыць пра ўнукаў: як цяпер жыве Анжаліка Агурбаш44
Зладзіла дзень нараджэння для дарагога сабакі мальтыпу, марыць пра ўнукаў: як цяпер жыве Анжаліка Агурбаш4
Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам4141
Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам41
Статкевіч: Усе спробы выціснуць мяне з Беларусі былі марныя. Я не пакіну краіну1717
Статкевіч: Усе спробы выціснуць мяне з Беларусі былі марныя. Я не пакіну краіну17
«Пачынаю разумець людзей, якія жывуць у турыстычных гарадах і не любяць заезджых». Што турыстычны бум прыносіць Гродну33
«Пачынаю разумець людзей, якія жывуць у турыстычных гарадах і не любяць заезджых». Што турыстычны бум прыносіць Гродну3
Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў1717
Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў17
Інстытут беларускае мовы запусціў незалежны «Корпус беларускіх тэкстаў», які збірае лексіку, якая не трапляе ў афіцыйныя базы праз цэнзуру22
Інстытут беларускае мовы запусціў незалежны «Корпус беларускіх тэкстаў», які збірае лексіку, якая не трапляе ў афіцыйныя базы праз цэнзуру2
Чаму мужчын прыцягваюць жаночыя азадкі? Навукоўцы і гэта патлумачылі3434
Чаму мужчын прыцягваюць жаночыя азадкі? Навукоўцы і гэта патлумачылі34
«Гэтыя аб'екты былі асуджаныя». Чаму наступствы балістыкі па лагістычных цэнтрах пад Кіевам такія цяжкія1010
«Гэтыя аб'екты былі асуджаныя». Чаму наступствы балістыкі па лагістычных цэнтрах пад Кіевам такія цяжкія10
Зяленскі: Ракеты для Patriot могуць не даваць, каб Украіна была больш саступлівая1414
Зяленскі: Ракеты для Patriot могуць не даваць, каб Украіна была больш саступлівая14
Каментары