Ежа33

Смак гэтага дэсерту чароўны: дубайскае тырамісу 

Забудзьце пра дубайскі шакалад і папесціце сябе асаблівым дэсертам, які скрадзе ваша сэрца. Гэты кулінарны шэдэўр без духоўкі выкліча захапленне вашых гасцей і сямейнікаў. Вы з'ясце яго за раз!

Dubai tiramisu
Фота: flitzundpiepe.de

Каб зрабіць дубайскае тырамісу, спатрэбіцца:

  • гатовыя бісквітныя каржы
  • 200 г цеста катаіфі (прэснае цеста ў форме доўгіх тонкіх нітак, якія нагадваюць вермішэль)
  • 200 г фісташкавага крэму (фісташкавай пасты)
  • 500 г маскарпонэ
  • 200 мл 36% вяршкоў
  • 1 сталовая лыжка цукровай пудры
  • 2 малочныя шакаладкі
  • фісташкі

Як гатаваць:

1. Нарэжце цеста катаіфі і абсмажце на масле да залацістага колеру.

2. Змяшайце падрумяненыя ніткі з фісташкавым крэмам.

3. Выкладзіце бісквітныя каржы ў форму.

4. У місцы змяшайце міксерам маскарпонэ, вяршкі і цукровую пудру.

5. Ніжнюю частку з бісквітаў пасыпаем катаіфі з фісташкавым крэмам і злёгку прыціскаем, каб выраўняць паверхню.

6. На верх выкладаем крэм з маскарпонэ.

7. Усё паліваем шакаладам і яшчэ трохі ўпрыгожваем фісташкавым крэмам і сечанымі фісташкамі.

Гатова!

Каментары3

  • Я
    01.03.2025
    Адкуль узяуся бiсквiт? У iнгрэдiентах яго няма.
  • Ад Рэд.
    01.03.2025
    Дзякуй, выправілі.
  • Ж
    04.03.2025
    Дубайскі толькі ў Дубаі, і ён мне не спадабаўся, пэўна схалтурылі ў гатэльным кафэ, смакаў мала, салодкасьці зашмат. Не.

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік5

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Прыгоды беларуса ў Аўстрыі: арыштавалі за крадзяжы ў складзе банды, спачатку лічылі палякам, а пасля ледзь не выслалі ў Беларусь4

У Расіі экс-міністра родам з Беларусі асудзілі паўторна — яму сядзець яшчэ 14 гадоў3

Беларусаў абаранілі ад схаваных плацяжоў за інтэрнэт. Што зменіцца?

Выбар невялікі. Якую кватэру ў Мінску можна зняць за 1000 рублёў у месяц?4

Заснавальнікі «Контэ» браты Байко пашыраюць свой бізнэс у сельскай гаспадарцы3

Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася18

Украіна адхіліла прапанову Трампа аб пераглядзе межаў Данбаса11

«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»29

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік5

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць