Грамадства33

Памёр архітэктар Барыс Косціч

Яму было 74 гады.

26 лютага пасля цяжкай і працяглай хваробы памёр архітэктар Барыс Косціч, паведамляе тэлеграм-канал «Спадчына».

Нарадзіўся ў 1951 года ў Курску, з дзяцінства жыў у Мінску. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1973 годзе. З 1973 па 2004 год працаваў у інстытуце «Белдзяржпраект», з 1990 года ўзначальваў творчую майстэрню. 

Выкладаў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, дзе з 2015 года быў загадчыкам кафедры інтэр'ера і абсталявання. 

Адзін з яго знакавых праектаў — Духоўна-адукацыйны цэнтр Беларускай Праваслаўнай Царквы і Акадэмія імя Святога Кірыла Тураўскага. Яму ж мы абавязаныя выглядам Зыбіцкай вуліцы.

Каментары3

  • Андрусь
    03.03.2025
    Навошта паўтараць расійскія маніпуляцыі і падмяняць паняцці, называючы антыбеларускую філію Расійскай праваслаўнай царквы ў Беларусі - Беларускаю праваслаўнаю цэркваю? Там было некалькі беларускіх святароў, і тыя праз рэпрэсіі мусілі ўцячы ў эміграцыю ды альбо спынілі служэнне, альбо перайшлі ў Сусветны патрыярхат.
  • Ярусь
    03.03.2025
    магчыма іншыя работы гэтага архітэктара былі нармальныя. Але гэты праваслаўны комплекс у цэнтры горада ніяк не пасуе да асяроддзя. Ён зроблены у стылі правінцыйнай расейскай архітэктуры і мог бы упісацца у невялікі гарадок у глыбіні Расеі. Але у гэтым месцы такая архітэктура канфліктуе з барочным саборам. Архітэктары старажытнасці гэта ведалі , таму суседнія будынкі рабілі у строгім стылі без акцэнтаў (глядзі гістарычны будынак злева ад сабора). А тут намешана усяго і паболей, гэтакі "лубок" сапсаваў цэнтр еўрапейскага горада. Верагодна такую архітэктуру дыктавала праваслаўнае духавенства, якое цяпець не можа аніякай еурапейскасці. Ганьба архітэктурнаму кіраўніцтву якое узгадніла гэта
  • Проста жыхар
    03.03.2025
    Дык вось хто абы-як запраектаваў Зыбіцкую

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе15

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6

Пад Мінскам легкавік сутыкнуўся з лесавозам, кіроўца загінуў

«Калі ласка, без сюрпрызаў!» Мерц засцярог Трампа ад другога Анкорыджа7

21‑гадоваму Сямёну Малашэнкаву, сыну прапагандыста «Спутніка», прысудзілі 4 гады калоніі па палітычнай справе1

Алег Шулякоўскі прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў4

Палітзняволенаму мастаку Алегу Ларычаву прысудзілі 7 гадоў калоніі7

«Абсалютна абуральна». Фінляндыя адкінула патрабаванні Расіі11

У Мінску развялося шмат варон. Чаму так і што з гэтым рабіць?7

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі93

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе15

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць