Навука і тэхналогіі22

Навукоўцы стварылі «шарсцістую мыш» з прыкметамі маманта. Магчыма, праз некалькі гадоў адродзяць і вымерлага гіганта

Кампанія, якая займаецца адраджэннем зніклых відаў, прадставіла генетычна мадыфікаваных «шарсцістых мышэй», што, паводле яе прадстаўнікоў, з’яўляецца важным этапам на шляху да вяртання мамантаў.

Шарсцістыя мышы. Скрын відэа: IFLScienceOfficial / YouTube

Як піша CNN, амерыканскі стартап Colossal Biosciences заяўляе, што атрыманыя ў лабараторыі з дапамогай геннай інжынерыі пухнатыя грызуны дэманструюць рысы, падобныя да тых, што дапамагалі старажытным продкам сланоў супрацьстаяць холаду.

Згодна з інфармацыяй Colossal Biosciences, у мадыфікаванай мышы з’явіліся характэрныя прыкметы шарсцістага маманта: кучаравыя вусы, валасатая, светлая поўсць, якая вырастае ў тры разы даўжэйшай, чым у звычайных лабараторных мышэй.

Colossal Biosciences — прыватная кампанія з Даласа (ЗША), якая працуе над узнаўленнем мамантаў і іншых зніклых відаў. Яна сцвярджае, што шарсцістая мыш дазволіць праверыць гіпотэзы пра тое, як пэўныя ўчасткі ДНК уплываюць на фізічныя характарыстыкі, якія дапамаглі мамантам, што вымерлі каля 4000 гадоў таму, адаптавацца да халоднага клімату.

Вучоныя Colossal вызначылі 10 генетычных адрозненняў паміж мамантамі і іх найбліжэйшымі сучаснымі сваякамі — азіяцкімі сланамі. Затым яны знайшлі падобныя гены ў лабараторных мышэй і змянілі іх, каб уплываць на колер, даўжыню, таўшчыню і структуру шэрсці, узровень тлушчавых запасаў у арганізме.

У выніку вучоныя адначасова ўнеслі восем генетычных змен у сем генаў мышэй, выкарыстоўваючы перадавыя тэхналогіі рэдагавання ДНК. Пра сваё дасягненне стартап паведаміў у папярэднім навуковым дакладзе, які пакуль не прайшоў рэцэнзаванне.

Некаторыя эксперты лічаць, што эксперымент уражвае з тэхнічнага пункту гледжання, але пакуль не даказвае, што змененыя мышы валодаюць холадаўстойлівасцю, як маманты. Іншыя падкрэсліваюць, што хаця рэдагаванне генаў у мышэй — важны крок, перанесці гэтыя веды на сланоў нашмат складаней, бо пакуль дакладна невядома, якія менавіта ўчасткі геному з'яўляюцца крытычна важнымі для набыцця сланамі характарыстык, неабходных для жыцця за Палярным кругам.

Кампанія Colossal Biosciences была заснавана ў 2021 годзе і ўжо сабрала $435 мільёнаў на праекты па адраджэнні мамантаў, птушкі дода і тасманскага тыгра.

Яе падыход заснаваны на рэдагаванні генаў бліжэйшых жывых сваякоў вымерлых відаў, каб стварыць гібрыдных жывёл, максімальна падобных да зніклых. Colossal заяўляў, што плануе прадставіць першае маманцяня ў 2028 годзе.

Каментары2

  • Развадняк інвестараў
    05.03.2025
    Ужо 100500 разоў пісалі, што ў гэтым няма ніякага сэнсу, бо атрыманы "мамант" усё адно будзе сланом. А калі мы паголім малпу, яна не стане чалавекам.
  • Жвір
    06.03.2025
    А слабо ўзяць курку ды вывесьці дыназаўра ? Гэта ж неверагодных памераў філейныя часткі... А якія амлеты ! А з мышэй што ? Нічога...

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі58

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць