Усяго патроху22

Амерыканскі стартап плануе да 2028 года адрадзіць мамантаў

 Заснавальнікі біятэх-стартапа Colossal Biosciences, прадпрымальнік Бэн Лам і генетык Гарвардскага ўніверсітэта Джордж Чорч, маюць намер вярнуць да жыцця вымерлыя віды жывёл, уключаючы шарсцістых мамантаў, птушку дадо і сумчатых ваўкоў. Пра гэта піша Bloomberg.

Ілюстрацыя: Wikimedia Commons

Стартап плануе паказаць першае маманцяня да канца 2028 года. Для гэтага каманда выкарыстоўвае гены, узятыя з замарожаных парэшткаў мамантаў, і ўкараняе іх у клеткі індыйскіх сланоў. Вынашаная сланіхай асобіна будзе знаходзіцца пад наглядам у спецыялізаваным запаведніку.

Дзеля рэалізацыі гэтай мэты Colossal Biosciences абвясціў пра прыцягненне 200 млн даляраў ад інвесткампаніі TWG Global.

Аднак некаторыя навукоўцы сумняваюцца, ці можна лічыць такіх асобін сапраўднымі мамантамі, і папярэджваюць пра магчымыя рызыкі для прыроды. Палеантолаг Чарльз Флеса з Універсітэта Арызоны падкрэсліў, што плошча арктычнай тундры — натуральнага асяроддзя пражывання мамантаў — скарачаецца, а адраджэнне віду можа прывесці да нечаканых экалагічных наступстваў.

Аднак Colossal сцвярджае, што будзе строга кантраляваць адаптацыю жывёл у біяахоўнай зоне.

Каментары2

  • .
    18.01.2025
    "Адраджэнне віду можа прывесці да нечаканых экалагічных наступстваў. Аднак Colossal сцвярджае, што будзе строга кантраляваць адаптацыю жывёл у біяахоўнай зоне."

    Гучыць як пачатак галівудскага фільма-катастрофы.
  • Маўродзі
    19.01.2025
    Гэта будуць не маманты, а сланы з падвышаным аваласеннем. І якая мэта стварэння гэтых "эмулятараў" мамантаў? Толькі каб распіліць грошы інвестараў.

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць