Грамадства66

Дзяржсакратар Рубіа: Спыненне вайны ва Украіне запатрабуе саступак з абодвух бакоў

У інтэрв'ю Fox News галоўны амерыканскі дыпламат падкрэсліў, што толькі прэзідэнт ЗША Дональд Трамп можа зрабіць магчымымі перамовы паміж Масквой і Кіевам.

Марка Рубіа. Фота: Alex Brandon / AP

Вайна ва Украіне павінна быць завершана, аднак спыненне баявых дзеянняў запатрабуе саступак як ад Расіі, так і ад Украіны, заявіў дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа ў размове з журналістам Шонам Хэніці, паведамляе «Голас Амерыкі».

Кіраўнік Дзярждэпартамента адзначыў, што паводле меркавання Дональда Трампа, канфлікт зайшоў у тупік, і ніхто не мае канкрэтнага плана яго завяршэння.

Рубіа ахарактарызаваў сітуацыю як проксі-вайну паміж дзвюма ядзернымі дзяржавамі — ЗША, якія падтрымліваюць Украіну, і Расіяй. «Гэта павінна скончыцца», — заявіў Рубіа.

Дзяржсакратар таксама пракаментаваў сустрэчу прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і ўкраінскага лідара Уладзіміра Зяленскага ў Белым доме ў мінулую пятніцу.

«Мы павінны ўцягнуць абодва бакі — расіян і ўкраінцаў. І мы папрасілі ўкраінцаў не сабатаваць гэты працэс», — падкрэсліў Рубіа.

Ён адзначыў, што прычынай напружанасці стала рэакцыя Зяленскага на заяву віцэ-прэзідэнта Джэй Дзі Вэнса аб неабходнасці дыпламатычнага рашэння.

«Калі віцэ-прэзідэнт [Джэй Дзі Вэнс] падкрэсліў, што для развязання канфлікту патрэбна дыпламатыя, Зяленскі вырашыў аспрэчыць гэта, па сутнасці падрываючы план прэзідэнта», — заявіў Рубіа.

Паводле яго, менавіта гэта прывяло да спрэчкі паміж Трампам і Зяленскім. Аднак дзяржсакратар падкрэсліў, што пасля сустрэчы пазіцыя Украіны была перагледжана.

Рубіа нагадаў, што за апошнія два тыдні Вашынгтон правёў сустрэчы з Масквой, каб высветліць, ці гатова расійскае кіраўніцтва абмяркоўваць завяршэнне вайны.

«Іх адказ быў: «Мы зацікаўлены ў размове пра гэта». Цяпер нам трэба працягваць працу», — адзначыў ён.

Дзяржсакратар выказаў шкадаванне, што другі бок — Украіна — пакуль не праявіла адкрытасці да перамоў.

Журналіст Шон Хэніці запытаўся, ці будзе дамова па карысных выкапнях першым этапам урэгулявання, пасля якога адбудзецца спыненне агню.

«Ва ўкраінцаў будуць свае патрабаванні, у расіян — свае. Нам трэба зразумець, наколькі яны далёкія ад адзін аднаго. Тут і пачынаецца дыпламатыя», — адказаў Рубіа.

Ён таксама правёў паралель з сітуацыяй у Газе, дзе прагрэс у мірных перамовах паміж Ізраілем і ХАМАС быў дасягнуты дзякуючы «напружанай дыпламатычнай працы».

Каментары6

  • .
    06.03.2025
    "З абодвух бакоў". Так дзе саступкі з боку Расеі? Дзе хоць якая праца з другім бокам перамоў?
  • Васіль
    06.03.2025
    Што не так? Усё так. У 2022 годзе можна было маскалёў пагнаць да Масквы. Але Зяленскі баяўся і слова пра лэнд-ліз сказаць Байдэну. А можа і не баяўся, а свядома гэта не рабіў. Пасліха ж Маркарава і ўсе гардоны і балаганавы нам распавядалі пра "лэнд-ліз не нужэн".
  • Янка
    06.03.2025
    Васіль, Закон аб Лэнд-Лізе быў прыняты. Але за год свайго існавання ён проста не спатрэбіўся, бо ўся амерыканская дапамога ішла ва Ўкраіну пры Байдэне як грант. І Зяленскі неаднаразова казаў пра неабходнасць павялічэння дапамогі. Прыняццё закона аб Лэнд-Лізе не адзначае аўтаматычнай дапамогі, бо кожны транш тавараў і паслуг (бо лэнд-ліз - гэта выключна тавары і паслугі, а не грошы) усё роўна патрабуе ўзгаднення з Кангрэсам. Таму што хоць гэта і займ, але выдаецца ён з бюджэтных сродкаў, а распараджэнне бюджэтам ЗША - гэта выключная прэрагатыва кангрэса, а не прэзідэнта.

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень8

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе13

У Свіслацкім раёне знішчылі вялікае поле маку1

Аб'явілі збор сродкаў на лячэнне былога палітвязня Дзмітрыя Гопты4

У Маскве спрабавалі ўзарваць былога міністра дзяржбяспекі «ДНР»7

У вежы «Газпрама», якая будуецца ў Мінску, заўважылі ўжо гатовы офіс. Што гэта і навошта — незразумела3

19‑гадовага беларуса, які знік у Аўстрыі, знайшлі жывога5

Пуцін паабяцаў узмацніць удары па ўкраінскай інфраструктуры і перакананы, што Расія паспяхова наступае18

На ўсходзе Беларусі выпаў град памерам з грэцкі арэх ФОТЫ

«Да 30—50% пасад штурмавікоў і пехацінцаў». Украіна збіраецца істотна павялічыць колькасць іншаземцаў ва УСУ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень8

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць