Грамадства1313

Стала вядома пра смерць 41-гадовага былога палітвязня з Гродна Аляксея Аўсюкевіча

Мужчына атрымаў хатнюю хімію за «абразу прадстаўніка ўлады». Яго гісторыя паказвае, што ў непрыняцці асобы беларускага дыктатара сышліся прадстаўнікі самых розных груп грамадства. 

Аляксей Аўсюкевіч. Фота з ягонай старонкі «Укантакце»

Аляксею Аўсюкевічу быў 41 год. Ён працаваў рабочым — на «Цеплавых сетках», якія належаць «Гроднаэнерга», і ў іншых прадпрыемствах у Гродне.

Па звестках праекта Digital Intelligence Team, Аўсюкевіч быў у базе «Беспарадкі». У міліцэйскі спіс экстрэмістаў яго ўключылі 28 кастрычніка 2022 года. Звычайна гэта адбываецца адразу пасля таго, як крымінальны прысуд набывае сілу.

Аляксей Аўсюкевіч быў асуджаны Ленінскім раённым судом Гродна па артыкуле 369 Крымінальнага кодэксу — «абраза прадстаўніка ўлады» (спачатку тут была памылка і напісана, што яго судзілі за «абразу Лукашэнкі» — заўв. НН). У чым заключылася абраза, незразумела. Гродзенец атрымаў хатнюю хімію.

Аўсюкевіч памёр 11 кастрычніка 2024 года. Невядома, ці ён яшчэ знаходзіўся на хіміі, ці на той момант яна ўжо скончылася.

Пазначаная прычына смерці — R99, «іншыя неўдакладненыя прычыны смерці». Гэта значыць, што доктар адразу быў не ўпэўнены ў тым, чаму памёр чалавек, або падазраваў крымінальную прычыну смерці. Напрыклад, такі ж код у базах стаіць у звестках пра смерць міністра замежных спраў Уладзіміра Макея і палітвязня Вітольда Ашурка.

Змест сацсетак гродзенца паказвае, што ў непрыняцці асобы Аляксандра Лукашэнкі сышліся прадстаўнікі самых розных груп грамадства. Той кантэнт, які Аўсюкевіч лічыў класным і перапошчваў сабе на старонку — цытаты расійскага палітыка Уладзіміра Жырыноўскага, кампліменты Сталіну і розныя Z-легенды. Разам з тым Аляксей фатаграфаваўся з помнікам Льву Сапегу і дошкай у памяць Міхала Казіміра Агінскага.

Аляксей Аўсюкевіч. Фота з ягонай старонкі «Укантакце»

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары13

  • Xyz
    18.03.2025
    Забілі, а зараз глядзяць на паводзіны грамадства. Грамадства (ўнутры) ж ужо даўно перагарнула старонку.
  • Валенса не тот
    18.03.2025
    Рэната, да какой с него лидер. Обычный работяга.
  • даведка
    18.03.2025
    Возят детей на экскурсии в облисполком и включают в молодёжный парламент, чтобы с младых ногтей привить им любовь к власти и рефлекс быть покорными.

Цяпер чытаюць

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі зноў заявіў пра сістэмныя абмежаванні хуткасці Starshield над Украінай — да 161 км/г8

У Рыме ідзе «дождж» з памёту: людзі ходзяць з парасонамі ВІДЭА5

У выніку выбуху ў Санкт-Пецярбургу мог загінуць галоўны штурман 6‑й арміі ВПС і СПА5

Пакаралі літоўскіх памежнікаў, якія стаялі на шухеры пры перакідванні цыгарэт праз мяжу5

Гродзенскі доктар паказаў прадметы, якія выпадкова глыталі дзеці1

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі3

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць