Грамадства22

Футбольныя легіянеры з Афрыкі расказалі, як ім заходзяць стравы беларускай кухні

Спартыўнае выданне Bet News вырашыла пагаварыць з афрыканскімі футбалістамі, якія гуляюць у Беларусі, пра тое, якія праблемы з ежай узнікалі ў іх у нашай краіне. Усё ж такі агульная рознасць культур уплывае ў тым ліку і на гастранамічнае ўспрыняцце.

Эдэгер Маглуар

Не так даўно футбольны агент Юрый Фамін расказаў займальную гісторыю пра аднаго са сваіх кліентаў, камерунца Саагі Дзенягу, які выступаў за «Мінск» у 2022‑2023 гадах:

«У нейкі перыяд у клубе вельмі шмат грэчкай кармілі, а афрыканцы не разумелі, што гэта за прадукт. Дайшло да таго, што ў нейкі момант Саагі сказаў: калі сёння будзе грэчка, то на трэніроўку не выйду. Прыйшлося купіць макароны».

Гэта сітуацыя якраз і натхніла журналістаў на тое, каб распытаць і іншых афрыканскіх футбалістаў, што гуляюць у Беларусі, пра іх кулінарныя ўпадабанні.

Эгедэг Маглуар («Віцебск»; Камерун)

«У Беларусі я практычна не сутыкаўся з гастранамічнымі цяжкасцямі. Заўсёды з апетытам ем беларускія стравы, і яны мне падабаюцца. Але грэчка таксама здаецца чымсьці вельмі дзіўным. Не вельмі падабаецца яе асаблівы смак.

У гэтым годзе на Масленіцу я пакаштаваў бліны. Вельмі спадабаліся. Вядома, у Камеруне таксама ёсць падобныя стравы. Больш за ўсё са страў, што я ем тут, мне падабаецца плоў».

Люк Нэльсан («Агра-Пелішча» з Камянца; Нігерыя)

«Думаю, непаважліва казаць кепска пра ежу іншай краіны. Але, жывучы ў Брэсце, я купляю шмат афрыканскіх прадуктаў. Заказваю іх у крамах у Польшчы альбо Расіі. Так што праблем у мяне няма.

З беларускай ежы люблю смажаную бульбу, але ем яе не так часта, як вашы людзі. Люблю бліны.

Зразумела, што культуры ў нас зусім розныя. Я, напрыклад, не разумею, як можна есці чорны хлеб без цукру. Як? Хоць умаляйце мяне, але я есці не буду — ён жа на смак несалодкі! Люблю і белы хлеб з цукрам.

Таксама я не п'ю гарэлку і піва, не ем тунец, саленні. Акрамя таго, не вельмі падабаюцца салаты, якія тут робяць. Вядома, я іх ем. Але калі ёсць магчымасць, то лепш я сам прыгатую салату».

Дуглас Вісдом («Слонім-2017», Нігерыя)

«З ежай у Беларусі ўсё добра. Проста вашы традыцыйныя стравы я амаль не ем. Нічога дрэннага не скажу, але прывык да іншай ежы — афрыканскай і англійскай.

Напрыклад, не магу есці беларускія супы. Для мяне гэта дзіўна. Але большасць маіх афрыканскіх субратоў іх любяць. Проста я вельмі пераборлівы ў ежы чалавек.

Тут я ў асноўным гатую рыс і таматнае рагу з курыцай, індыком альбо свінінай. Таксама ўжываю шмат садавіны і сокаў. Пры гэтым я не п'ю алкаголь і не куру».

Крысціян Інтсаэн («Смаргонь»; Камерун)

«Шчыра кажучы, па прыездзе ў Беларусь нічога дзіўнага з ежы я не сустрэў. Што ў Беларусі, што на радзіме прадукты ў крамах прыкладна аднолькавыя. Беларускую ежу сам не гатую, яе гатуе мая жонка, і я ем з задавальненнем.

А вось з афрыканскіх страў люблю сам гатаваць арахісавую пасту з курыцай і рысам і манку са шпінатам. Гэта вельмі смачна».

Ціта Ёрмі Джуніёр («Ліда»; Ліберыя)

Усю беларускую ежу ем з задавальненнем. І ўсе прадукты, што каштаваў, мне падабаюцца. Вядома, мяне як чалавека з Ліберыі некаторыя стравы адразу здзівілі. Але яны ўсё адно падабаюцца.

Баршчу і дранікаў у Ліберыі папросту няма, і для нас гэта можа падацца дзіўным. Як няма і сала менавіта ў такім выглядзе. Але гэта не значыць, што мы не ўжываем тлушчы жывёльнага паходжання зусім. Проста гатуюць тое ж сала ў нас крыху па-іншаму. Яго звычайна выкарыстоўваюць у рагу».

Лукуман Аліу («Гомель»; Нігерыя)

«Я зусім не ем стравы, дзе ёсць свініна. Таму што я мусульманін, і мне не дазваляе гэтага рабіць рэлігія. Вось і ўсё. Астатняе я ем».

Каментары2

  • грэчная
    19.03.2025
    ну і хай не ядуць нашу грэчку - нам больш дастанецца
  • Барадзед
    19.03.2025
    Одной гречкой не наешься, тут мясо нужно.

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць