Усяго патроху66

Нямецкія эксперты знайшлі ў дубайскім шакаладзе шмат цукру і нават сляды грыбка

Эксперты з нямецкага фонду Stiftung Warentest уважліва даследавалі пліткі «дубайскага шакаладу» з розных краін — і выявілі ў іх неапетытныя, а часам і шкодныя інгрэдыенты, піша Deutsche Welle.

Вынайдзены ў мінулым годзе ў Дубаі шакалад з пастай з фісташак і тонкімі храбусткімі ніткамі з цеста кадайф выклікаў эйфарыю ва ўсім свеце. Цяпер яго копіі і варыяцыі ў тым ці іншым выглядзе актыўна ствараюць і прадаюць таксама і ў Германіі — як невялікія кандытарскія, так і буйныя вытворцы прысмакаў. На калядных кірмашах ён стаў сапраўдным хітом.

І хоць такі шакалад у Германіі цяпер называецца не дубайскім, а «ў дубайскім стылі» — так пастанавіў Кёльнскі зямельны суд, каб не ўводзіць спажыўца ў зман, асацыяцыя з вядомым прадуктам, а адпаведна і пэўныя чаканні якасці ад гэтага нікуды не зніклі.

Галоўны нямецкі фонд незалежнай экспертызы тавараў і паслуг Stiftung Warentest вырашыў праверыць, ці выгадны гэты салодкі трэнд не толькі для вытворцаў і прадаўцоў, але і для купцоў — і пратэставаў склад даступнага ў краіне «дубайскага шакаладу». Вынікі аказаліся несуцяшальнымі.

У некаторых плітках — грыбкі і магчымыя канцэрагены

«Мы не выявілі ні ўнікальнага смаку, ні выдатнай якасці», — канстатавалі незалежныя эксперты 18 сакавіка. Яны зрабілі стараннамы аналіз у лабараторыі шэсць плітак гэтага прысмаку ў цэнавым дыяпазоне ад 7 да 25 еўра за 100 грам. Дзве з іх — з Дубая, адна выраблена ў Турцыі, адна — у Нідэрландах і яшчэ дзве — у Германіі.

У некалькіх з іх замест вытанчаных інгрэдыентаў былі выяўленыя шкодныя рэчывы. Узоры з Дубая ўтрымлівалі 3-монахлорпрапандыёл і гліцыдзілавыя эфіры, якія ўзнікаюць у працэсе рафінавання раслінных алеяў. Гэтыя рэчывы часта сустракаюцца ў рафінаваным пальмавым алеі і лічацца патэнцыйна канцэрагеннымі.

Акрамя таго, адзін з дубайскіх экзэмпляраў быў забруджаны афлатаксінамі з плесневых грыбкоў — канцэрагеннымі рэчывамі, якія шырока распаўсюджаныя ў фісташках.

«Ніякіх наступстваў для здароўя ад ужывання шакаладу не чакаецца. Аднак выяўленне шкодных рэчываў несумяшчальнае з абяцаннем найвышэйшай якасці», — падкрэсліваюць эксперты.

Начынка з цукру і расліннага алею

Астатнія чатыры пліткі не ўтрымлівалі шкодных рэчываў, але яны не былі чымсьці асаблівым з кулінарнага пункту гледжання. Ярка выражаны смак фісташак, па словах незалежных экспертаў фонду, адчуваўся толькі ў адным прадукце з ААЭ, — у астатніх пяці экзэмплярах толькі звычайны арэхавы прысмак.

Самае высокае задэклараванае ўтрыманне фісташак дасягае 19 адсоткаў. На трох плітках гэтая інфармацыя цалкам адсутнічала.

Паводле даных фонду Stiftung Warentest, начынка праверанага ім шакаладу складаецца ў асноўным з цукру і расліннага алею, а некаторыя экзэмпляры таксама ўтрымліваюць араматызатары і фарбавальнікі. Пры гэтым маркіроўка чатырох з шасці плітак уводзіла ў зман — напрыклад, на ёй не было інфармацыі аб дадатках або адзнак для алергікаў.

У сваім заключэнні фонд Stiftung Warentest лічыць эйфарыю вакол «дубайскага шакаладу» неабгрунтаванай. Эксперты рэкамендуюць класічны фісташкавы шакалад як недарагую альтэрнатыву.

Калі ж хочацца менавіта прысмакаў у дубайскім стылі, то яго можна прыгатаваць і самастойна — у інтэрнэце мноства рэцэптаў. Усё, што спатрэбіцца, — гэта шакалад, «валасы анёла» з крамы ўсходніх прысмакаў, масла, кунжутная паста і фісташкавы крэм.

Каментары6

  • Answer
    20.03.2025
    Ну, это обычное дело! Вот, если бы они нашли в нем шоколад...
  • Жвір
    20.03.2025
    Выснова старая, як сьвет, не вядзіцеся на ажыятаж і рэкляму.
  • 5 лад
    20.03.2025
    Раслінны алей гэта, спадзяюся, пальмавы?

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі17

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?23

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы3

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?7

Каб адслужыць нядзельную каталіцкую імшу ў Баранавічах, давялося ехаць самому біскупу. Больш не было каму9

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі17

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць