«Аліса ў Краіне Цудаў» Ціма Бёртана
Амаль дарослая Аліса, уцякаючы ад прыдуркаватага жаніха, трапляе ў краіну сваіх дзіцячых прыгодаў. У казачнай дзяржаве ўладу захапіла хворая на ўсю галаву Чырвоная Каралева (а галава ў яе вялікая). Падданыя мараць пазбыцца тыраніі. А для гэтага Аліса мусіць забіць Мармазяўра. Аліса, праўда, не спяшаецца ўсталёўваць дэмакратыю ў Залюстроўі.
Карціну Ціма Бертана ўжо паспелі папракнуць, што гэта сама не-Бёртанаўскі фільм і самая не-Кэралаўская Аліса. Сапраўды, залімітныя абсурдызмы пазнікалі, сюжэт спрошчаны пад Дыснэеўскую кінафабрыку, а рэжысёр надзіва стрыманы.
Але Бёртан пайшоў па шляху нядаўняга «Шэрлака Холмса» — знаёмыя персанажы дзейнічаюць у цалкам новай гісторыі. Другі піск сезону — візуальныя стэрэафантазіі: чырвоныя і белыя арміі, свінка пад ногі, ліслівыя прыдворныя з накладнымі вушамі, абкураны вусень, а рэцэпт зёлак, увогуле, раю нікому не паўтараць.
Старая каманда Бёртана аджыгае: Хелена Бонэм-Картэр (Чырвоная Каралева) і Джоні Дэп (Шальны Капялюшнік) — та яшчэ парачка. Шкада, што за рускім дубляжом згубіліся галасы Стывена Фрая і Крыстафера Лі (Чашырскі коцік і Мармазяўр).
«Далоў Чырвоную Ведзьму!» І не толькі яе. І не толькі Чырвоную.
Квіткоў на «Алісу» дасюль не дастаць.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Аліса ў Краіне Цудаў (Alice in Wonderland)
Каментары