Грамадства22

З'явіўся ўказ аб стварэнні сеткі сувязі па тэхналогіі 5G

Аляксандр Лукашэнка 1 красавіка падпісаў указ № 139 «Аб рэалізацыі інвестыцыйнага праекта», паведаміла прэс-служба палітыка. Дакумент, як дэкларуецца, накіраваны на далейшае развіццё ў Беларусі сучаснай інфраструктуры сетак электрасувязі на аснове ўкаранення ў інтарэсах дзяржавы, грамадзян і бізнэсу новых інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.

Фота: freepik.com

Указам прадугледжана стварэнне сеткі сотавай рухомай электрасувязі па тэхналогіі IMT-2020 (5G) па мадэлі адзінага інфраструктурнага аператара з уключэннем у склад гэтай сеткі адзінай сеткі сотавай рухомай электрасувязі па тэхналогіі LTE (4G).

У выніку рэалізацыі праекта плануецца павышэнне даступнасці і якасці мабільнай сувязі і хуткасці інтэрнэту за кошт актыўнага ўкаранення тэхналогіі 5G і павелічэння ахопу тэрыторыі краіны сувяззю па тэхналогіі LTE.

Каментары2

  • Ёсік
    01.04.2025
    На пры канцы 2024 адзін адмысловец тэлефаніі казаў, што няма розьніцы паміж 4 і 5 пакаленьнем сетак, а спажыўцам аднолькава, чым карыстацца. А яно вунь як, усё ж 5 і тутака будуць усталёўваць.
  • Проста жыхар
    01.04.2025
    Нешта не чущ, каб 4G сетка ў Беларусі была разбудавана як мае быць, хіба па-за межамі буйных гарадоў яе ўвогуле не было. А тут ужо на 5G замахнуліся.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся5

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся5

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць