Грамадства22

Беларуска расказала, як дамаглася абмену «неплацежаздольных» даляраў у банку

Дзяўчына апублікавала ў тыктоку ролік, у якім падзялілася досведам здачы даляраў. З яе слоў, набытую ў адным банку 100-даляравую купюру не хацелі прымаць не толькі іншыя абменнікі, але нават і той, дзе банкноту прадалі. Але яна здолела дамагчыся яе абмену, праўда, на беларускія рублі, а не на такую ж па намінале валюту ЗША, заўважыў Telegraf.news.

Фота ілюстрацыйнае

Беларуска расказала, што пасля куплі стодаляравай купюры 26 лютага «яе рэзка перасталі дзесьці прымаць», калі спатрэбілася здаць грошы.

«Мы прынялі рашэнне з гэтай сітуацыяй разбірацца, трэба неяк вяртаць свае грошы, таму што больш за 300 беларускіх рублёў губляць не хочацца», — працягнула яна.

Дзяўчына са сваім хлопцам хадзіла па банках, дзе ёй адмаўлялі ў прыёме даляраў. Пара ўспомніла, што гэтую банкноту, са слоў аўтара відэа, атрымалі ў Альфа Банку. Беларусы пайшлі ў тое аддзяленне, «сталі ў тую касу» і паскардзіліся работніцы на продаж «неплацежаздольнай купюры».

«І яна пачынае з намі лаяцца», — сказала дзяўчына, сцвярджаючы, што касірка адмаўляла продаж «такой купюры».

Дзяўчына прапанавала прабіць банкноту па яе нумары, пасля чаго супрацоўніца банка, як перадала яе словы аўтарка роліка, адказала: «Яна плацежаздольная, але яна ўся залітая, мы такое не можам прыняць».

Тады дзяўчына прапанавала «глядзець камеры», каб вызначыць касіра, які абмяняў у той дзень грошы. Пасля гэтага, як сцвярджае аўтар відэа, работніца банка прапанавала абмяняць купюру на беларускія рублі, што і зрабілі.

«З горам папалам, са скандалам, пакуль не папрасілі запісы з відэакамер, нам вярнулі ў беларускіх рублях гэтыя $100… Калі вам прадалі дзесьці неплацежаздольную купюру, яны ўсе чэкаюцца [правяраюцца] іхняй гэтай машынай, кожная купюра, кожны нумар», — дадала беларуска.

У тыктоку сітуацыя выклікала абмеркаванне:

«А што значыць залітая? Растлумачце, калі ласка», — папрасіла адна каментатарша. Аўтарка роліка адказала: «Пад ультрафіялетам плямы былі, якія на вока не бачныя».

«Адпрацавала ў банку больш за 10 гадоў і неаднаразова сутыкалася з нумаронамі (лічыльнік+вызначае падробкі) [. — Заўв. рэд.]. Першы раз чую, каб банк захоўваў нумары купюр пры іх наяўным грашовым абароце», — падзялілася іншая карыстальніца тыктоку.

«Працую ў банку. Ёсць нумарацыя. У вас падліковая машына, значыць, дарэвалюцыйная», — адказалі ёй.

Яшчэ адзін юзэр падзяліўся сваім лайфхакам:

«Пасля куплі раблю фота нумароў купюр з чэкам. Калі не прымаюць, выклікаю ахову — і мяняюць адразу, не дзякуйце».

Раней на фоне гісторый беларусаў пра цяжкасці са здачай «старых» або пашкоджаных даляраў ЗША ў абменных пунктах, якія раз-пораз усплываюць у сацсетках, новы кіраўнік Нацыянальнага банка Раман Галоўчанка выступіў з тлумачэннямі. Ён запэўніў, што ніякіх абмежаванняў на прыём банкнот старога ўзору няма, але прызнаў, што з пашкоджанымі купюрамі ўзнікла праблема, якой «раней не было».

Каментары2

  • i
    03.04.2025
    никогда такого не было и вот опять
  • Filipp
    04.04.2025
    Праз усё такіе выпадкі выбіваюць з людзей ахвоту карыстацца УЕ.

Цяпер чытаюць

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс9

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму індыйскія лекі забілі 9 беларусаў? Магчыма, чыноўнікі эканомяць, а дактары баяцца пакаранняў24

Робат пабіў сусветны рэкорд Усэйна Болта ў бегу на 100 метраў5

31 жніўня панядзелак, але Камароўка будзе працаваць

Двое дзяцей у Мінскай вобласці пацярпелі праз падзенне дрэў

Суд у ЗША адмяніў абмежаванні на іміграцыйныя візы для беларусаў1

Прэзідэнтку Славеніі западозрылі ў сувязях з расійскай разведкай5

У аэрапорце Дзюсельдорфа турыстку ўкусіў скарпіён, якога яна выпадкова прывезла з адпачынку

Італія ўжо дзве тысячы гадоў не можа пабудаваць мост, які ёй вельмі патрэбны3

Мінчук заказаў 101 ружу, але падарыць букет дзяўчыне не змог2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс9

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць