Эканоміка22

Галоўчанка: У Беларусі няма абмежаванняў на прыём даляраў старога ўзору

Пра гэта заявіў журналістам старшыня праўлення Нацыянальнага банка Раман Галоўчанка, піша БелТА.

Фота: БелТА

«Магу з усёй адказнасцю заявіць, што ў палітыцы валютна-абменных аперацый з фізічнымі асобамі ніякіх абмежаванняў ці зменаў не ўводзілася, не ўводзіцца і ўводзіцца не будзе. У нас няма ніякіх інструкцый або абмежаванняў па прыёме тых ці іншых даляравых купюр у залежнасці ад года выпуску.

У абароце знаходзяцца і тыя, і іншыя. Банкі абавязаны прымаць і прымаюць купюры любога ўзору, калі яны з’яўляюцца плацежаздольнымі, то бок валодаюць прыкметамі плацежаздольнасці», — сказаў Раман Галоўчанка.

Усе банкі працуюць паводле правілаў, прадугледжаных падпісаным імі пад эгідай Асацыяцыі беларускіх банкаў пагадненнем аб выкарыстанні адзінага пераліку прыкмет плацежаздольнасці банкнот у замежнай валюце, у межах якога патрабаванні да прыёму долараў ЗША з’яўляюцца аднолькавымі.

«Гэта пагадненне было накіравана не толькі на ўніфікацыю патрабаванняў, але і на тое, каб зрабіць іх больш «лайтовымі». Каб яны не былі празмернымі. Вядома, ёсць такі сегмент, як пашкоджаныя купюры, якія не маюць прыкмет плацежаздольнасці. Раней гэтай праблемы ўвогуле не існавала з-за таго, што банкі маглі абменьваць такую валюту за мяжой на новыя купюры. Цяпер гэта з вядомых прычын ускладнена. Тым не менш магу паведаміць, што Беларусбанк нядаўна аднавіў аперацыі па прыёме пашкоджаных купюр на інкаса, то бок на абмен на непашкоджаныя. Але, натуральна, гэта паслуга платная, і прадугледжана пэўная камісія», — адзначыў старшыня праўлення Нацбанка.

Калі няма дэфектаў і пашкоджанняў, для банкаў няма розніцы паміж даляравымі купюрамі старога і новага ўзору, падкрэсліў ён.

«Калі ўзнікаюць нейкія пытанні, яны найчасцей звязаныя з так званым чалавечым фактарам. Але Нацыянальны банк вельмі ўважліва адсочвае гэтую сітуацыю літаральна штодзённа, дае адпаведныя ўстаноўкі банкам. Працуе кол-цэнтр, куды можна скіроўваць пытанні і магчымыя скаргі. Але ў цэлым праблема не носіць сістэмнага характару», — заявіў Раман Галоўчанка.

Старшыня праўлення Нацбанка нагадаў, што яшчэ на пасадзе прэм’ер-міністра ён рэкамендаваў захоўваць зберажэнні ў нацыянальнай валюце.

«Зараз магу прывесці канкрэтныя лічбы, якія пацвярджаюць правільнасць маіх слоў. Калі год таму чалавек паклаў на дэпазіт 1000 рублёў, цяпер ён зарабіў 120 рублёў. А той, хто набыў у той самы час долары ЗША і паклаў іх пад падушку, страціў 20 рублёў. Матэматыка зразумелая. Лічбы красамоўныя, гавораць самі за сябе», — падсумаваў ён.

Каментары2

  • оторван от реальности
    28.03.2025
    Что он несёт ???
    Для него может и нет, а простому человеку, надо пройти 3-4 обменника и желательно разных банков, пока примут !
  • Filipp
    28.03.2025
    На самрэч гэтыя аперацыі "чысты даляр" даволі моцна ўплывае на абарот наяўных даляраў сярод насельніцтва. Людзі ўсё больш баяцца браць даляры за сваі паслугі ( арэнду кватэры, рамонт аўто ці тэхнікі, рэпетытарства) бо потым не ведаеш што з імі рабіць.

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць