Грамадства44

Як склаўся лёс палкоўніка Лосева, які пакрываў банду марозаўцаў і атрымаў 18 гадоў калоніі

Кіраўніка крымінальнага вышуку Гомельскай абласной міліцыі судзілі разам з астатнімі бандытамі. З калоніі ён так і не выйшаў.

Мікалай Лосеў. Фота з пашпартнай базы, палепшанае штучным інтэлектам 

Экстрадыцыя з Казахстана ў Беларусь Віктара Рэцкага, кілера марозаўцаў, абудзіла інтарэс да гэтай банды.

Банда Марозава дзейнічала з канца 1980-х да сярэдзіны 2000-х у Гомелі і Гомельскай вобласці і лічылася самай буйной і жорсткай на тэрыторыі Беларусі. На рахунку злачынцаў было больш за 100 злачынстваў і каля 20 трупаў — як бандытаў-канкурэнтаў, так і выпадковых гараджан. Дзейнічаць беспакарана марозаўцам дапамагала міліцэйскае прыкрыццё. Бандыты плацілі кіраўніку гомельскага крымінальнага вышуку, палкоўніку Мікалаю Лосеву.

Чытайце. Рэкет, рэйдарства, згвалтаванні, жорсткія забойствы, сілавікі на зарплаце і лаяльнасць уладаў. Расказваем пра найбуйнейшую банду Беларусі

Следству не ўдалося дакладна даведацца, колькі грошай ён атрымаў, але з асобных паказанняў вынікала, што гаворка ішла як мінімум пра тысячу даляраў у месяц. А за перадачу асабліва важных звестак міліцыянер атрымліваў да 20 тысяч даляраў. Гэта і цяпер немалыя грошы, а для Гомеля 1990-х — проста касмічныя сумы.

Дапамога Лосева была насамрэч важная. Калі адзін з бандытаў напісаў яўку з павіннай за ўдзел у забойстве, міліцэйскі начальнік адразу праінфармаваў пра гэта Сяргея Марозава, кіраўніка банды. У выніку той даў загад знішчыць усе ўлікі — напрыклад, у лесе знеслі слупы з дарожнымі знакамі, каб зрабіць немагчымым апазнанне месца злачынства. А яўцы з павіннай Лосеў у выніку не даў ходу — сказаў, што звесткі не пацвердзіліся. За гэта ён атрымаў ад Марозава $10 тысяч.

Быў выпадак і калі Лосеў разам з Марозавым наведваў у калоніі аднаго з асуджаных удзельнікаў банды.

…Лосеў пайшоў у адстаўку 2001 годзе. Тады яму было 48 гадоў. Афіцыйная прычына — хвароба.

Мяркуючы па дакументах, якімі з «Нашай Нівай» падзяліліся «Кіберпартызаны», пасля звальнення са службы Лосеў паспеў папрацаваць на «Беларуснафце» і ў гомельскім аддзяленні інвестыцыйнага крэдытавання Беларускага банка развіцця.

Арышты марозаўцаў пачаліся ў сярэдзіне 2000-х. Тады ж прыйшлі і па Лосева — калі зразумелі яго ролю ў працы банды. На судзе, які праходзіў у 2006-м, былому міліцэйскаму начальніку прысудзілі 18 гадоў зняволення. Шмат, але адносна смяротных прысудаў тром кіраўнікам банды можна лічыць, што Лосеву пашанцавала.

Лосеў як былы сілавік трапіў у калонію ў Віцебску, якая спецыялізуецца на такіх персанажах. Аднак тэрмін да канца ён не адбыў, так і памёр у зняволенні.

Паводле звестак «Кіберпартызанаў», Лосеў памёр 13 чэрвеня 2018 года. Экс-міліцыянеру было 65 гадоў, да вызвалення яму заставалася каля чатырох гадоў.

Каментары4

  • Отец Засандалий
    08.04.2025
    Там ещё был и прокурор с ещё одним конторским начальником, ныне покойным.
  • даведка
    08.04.2025
    Это же он пытался закосить под невменяемого психа, чтобы не попасть в колонию.
  • Уменяемы псіх
    08.04.2025
    Цяпер цяжка уявіць, што начальнік вышуку мог дзейнічаць без загаду зверху. Калі б зараз мне сказалі што такое можа быць без ведама выйшэшага начальства, я б таго чалавека назваў неўменяемым, а як тады было не ведаю.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць30

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі мне было два гады, сваякі павезлі мяне ў Беларусь». Праз сацсеткі дзяўчына адшукала бацьку-расіяніна — але скончылася гісторыя сумна23

Памёр Генадзь Шэпелеў11

Ва Украіне амаль скончыліся ракеты для F-16, якімі збіваюць рэактыўныя дроны

Apple прэзентавала першы складны айфон14

Трамп паабяцаў па 5 тысяч даляраў кожнаму паўналетняму амерыканцу, калі рэспубліканцы захаваюць кантроль над Кангрэсам29

Штучны інтэлект рашыў задачу Наўе—Стокса, якую людзі не маглі разгадаць 90 гадоў. Гісторыя, аднак, абярнулася скандалам15

Украінскія беспілотнікі атакавалі Махачкалу3

Навукоўцы выявілі нечаканую сувязь паміж прыёмам парацэтамолу падчас цяжарнасці і здароўем дачок2

У Гродне зносілі склад і абрынулі частку сцяны на праезную частку. Аскепкі пашкодзілі аўтамабіль

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць30

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць