Ежа33

У краме знайшоўся прадукт за 36 капеек — яго можна з’есці з гарбатай

На паліцах крамы заўважаны яшчэ адзін дэмакратычны па цане прадукт: рубля хопіць амаль на тры штукі, а яшчэ ім можна перакусіць, піша Onliner.by.

У 2022 годзе распавядалася адразу пра некалькі танных тавараў — кніжную закладку за 10 капеек, пакет свіновых шкур па 23 капейкі за кілаграм, жаночыя туфлі з крамы канфіскату за 96 капеек і нават супавыя косткі і пластыкавы нож за 1 капейку.

Цяпер на прылаўку заўважылі вафельны батончык з начынкай з какава вытворчасці «Спартака» — ва ўпакоўцы 21 грам, каштуе 36 капеек у фірмовай краме, у іншых гандлёвых сетках пакуль заўважаны не быў.

Гэта не мінімальная цана — пушка запалак яшчэ танней, але для гэтай катэгорыі прадуктаў цана за штуку цягне на рэкорд.

Напрыклад, неглазіраваны вафельны батончык «Вітоша» можна знайсці за 0,59—0,63 рубля (там 27 грам), батончык Wattson з цэдрай апельсіна ад «Чырвонага харчавіка» сустракаецца за 0,81 капейкі (40 грам), «Віцьба» ў шакаладзе — ужо 0,93 капейкі, батончык «Зарадзіся» з арэхамі ў шакаладзе ад «Камунаркі» прадаюць па 1,69 рубля.

На ўпакоўцы пазначаны такі склад: пудра цукровая, мука пшанічная, масла какосавае дэзадарызаванае, какава-парашок, малако сухое цэльнае, вяршкі сухія, эмульгатар (Е322), прадукты яечныя, соль ёдаваная, разрыхляльнік (гідракарбанат натрыю), араматызатар «Ваніль». На 100 грамаў прадукту тут 5,5 грама бялкоў, 28 грамаў тлушчаў, 63 грамы вугляводаў і 530 ккал.

Каментары3

  • даведка
    10.04.2025
    В Доброцене вафельный батончик шокол. «Витоша» 27 г дешевле в 1,5 раза — 0,41.
  • даведка
    10.04.2025
    Государственные производители белорусской кондитерки с такими ценами на их низкокачественный суррогат на пальмовом масле выживают исключительно за счёт манипуляций с весом упаковки своей продукции. «Коммунарка» при прежнем руководителе держала эталон плитки шоколада в 100 грамм, затем начали стремительно скатываться до 90, 85 и ниже... «Слодыч» пока производил съедобное печенье, то не испытывал проблем с реализацией в фасовке по 500 грамм, однако с ухудшением состава пришлось переходить на неполноценную фасовку по 430 грамм, цена которой стартовала в магазинах от 4,30 рублей, то есть по 10 рэ за 1 кэгэ...Недавно снова урезали до 265 грамм с ценой от 2,65 рэ.
    Российские производители аналогичной продукции по ГОСТ на сливочном и подсолнечном масле почему-то не испытывают проблем с реализацией своей продукции, фасовка которой уверенно превышает один килограмм. Разметают!
  • Максим Дизайнер
    10.04.2025
    даведка, Беларуские магазины в России закрваются пачками, и выживают только в глуши, где СССР еще не скоро закончится.

Цяпер чытаюць

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год32

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускіх прапагандыстаў будуць вучыць барацьбе з фэйкамі за грошы ЕС4

Як Іран адключыў інтэрнэт? І як тады іранцы змаглі перадаць інфармацыю?

Як звычайная ветлівасць выратавала жыццё мінчуку5

У Мінску з'явілася піца з пельменямі4

«Байсол» адкрыў тэрміновы збор на дапамогу ўкраінцам, вызваленым з беларускіх турмаў у лістападзе8

«Вынес апраўдальны прысуд — можаш перастаць быць суддзёй». Адвакат патлумачыў, чаму ў Беларусі так дрэнна з правасуддзем4

Аун Сан Су Чжы ўжо два гады не бачылася са сваімі адвакатамі. Невядома, ці жывая яна

Былая каманда Ціханоўскага перазапусціла сваё шоу на новым канале22

Трамп заявіў, што мірнае пагадненне па Украіне зацягвае Зяленскі, а не Пуцін11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год32

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць