У «Еўраопце» знайшлі распушчальную каву, якая каштуе больш за 450 рублёў за кілаграм
Кава мае японскія ноткі.

У «Еўраопце» знайшлі распушчальную каву, якая каштуе ажно ў тры разы даражэй за любую іншую распушчальную каву з найвышэйшай цаной, піша Blizko.by.
Кава называецца Bushido Red Katana («бусідо» — кодэкс гонару самураяў, катана — самурайскі меч, а чырвоны колер выкарыстаны для прыгожага слова). Нягледзячы на афармленне ў японскім стылі, гандлёвая марка і вытворца — швейцарскія.
Кошт 100‑грамовай банкі складае 46,99 рубля, што ў пераліку на 1 кілаграм прадукту дае 469,90 рубля.

Побач стаяць яшчэ дзве банкі гэтай жа маркі, але таннейшыя. Так, Bushido Kodo (кодо — японскае мастацтва складання пахошчаў) каштуе 39,99 рубля за 95‑грамовую банку (420,95 рубля за ўмоўны кілаграм), а Bushido Original — 39,99 рубля за 100‑грамовую банку (399,90 рубля ў пераліку на кілаграм).

А колькі каштуе іншая распушчальная кава?
Самая дарагая, калі не лічыць Bushido, — Jacobs Monarch Signature: 95‑грамовая ёмістасць каштуе 15,19 рубля (159,89 рубля за кілаграм).

Кава Nescafe Gold Barista прадаецца ў банках па 85 і 170 грамаў — у выніку атрымліваем ад 158,76 да 164,59 рубля за кілаграм.

А самай таннай у пераліку на кілаграм будзе 500‑грамовая ўпакоўка Nescafe Classic за 44,99 рубля: умоўны кілаграм каштуе 89,98 рубля.

Такім чынам, Bushido Red Katana каштуе ў 3 разы даражэй, чым самая дарагая з астатніх відаў распушчальнай кавы, і ў 5 разоў даражэй, чым самая танная.
Каментары