Грамадства77

На суботніку ў Мінску Лукашэнка саджаў дрэвы, шкодныя для беларускай прыроды

На пляцоўцы, дзе будуецца новы комплекс Нацыянальнага гістарычнага музея і «Парку народнага адзінства», падчас суботніка 12 красавіка вырашылі высадзіць чырвоныя дубы, паведаміла прэс-служба Лукашэнкі.

Фота: lizgard.com.ua

«Першы ўжо ў працэсе. На тэрыторыі парку высаджваюць чырваналісныя дубы. 80 саджанцаў у гонар 80-годдзя Вялікай Перамогі», — гаворыцца ў паведамленні.

Пры гэтым варта адзначыць, што навукоўцы лічаць такі дуб (які звычайна завецца проста чырвоным дубам) відам, які шкодзіць мясцовай флоры, заўважае выданне «Позірк». Ён не характэрны для беларускай прыроды і, як многія інвазіўныя віды, пры некантраляваным распаўсюджванні здольны нарабіць бяды. 

Старшы навуковы супрацоўнік сектара кадастра расліннага свету Інстытута эксперыментальнай батанікі Нацыянальнай акадэміі навук Леанід Чумакоў у 2019 годзе пісаў у навукова-папулярным часопісе «Родная прырода», што натуральны арэал, дзе расце дуб чырвоны — Паўночная Амерыка (паўночны захад ЗША і паўднёвы ўсход Канады).

У Еўропу дуб чырвоны завезлі ў канцы XVII стагоддзя. У пачатку XX стагоддзя від сталі шырока вырошчваць у гадавальніках і на прысядзібных участках на тэрыторыі Беларусі, у другой палове — актыўна ствараць лясныя культуры. Сёння, як адзначаў навуковец, гэты від расце па ўсёй краіне, найбольш шырока — у Брэсцкай вобласці.

«Выйшаўшы за межы пасадак, дуб чырвоны пачаў актыўна асвойваць натуральныя насаджэнні. Шмат яго і непасрэдна ў зялёнай зоне Мінска», — пісаў Чумакоў.

«Масавае распаўсюджванне гэтага віду ў лясах Беларусі можа негатыўна адбіцца на біялагічнай разнастайнасці, паколькі ён, ствараючы густыя скапленні ў лясных масівах, з часам можа выцясняць як многія драўняныя пароды, так і падполагавую травяністую расліннасць», — папярэджваў ён. 

Каментары7

  • Вучоны з нан
    12.04.2025
    Да давай ужо адразу баршчавік! Корма для быдла будзе як гуталіну, вось толькі тыя мяса і малако будуць неядомыя.
  • Прафесар Прэабражэнскі
    12.04.2025
    А што ўвогуле добрага і карыснага гэты суб'ект зрабіў для Беларусі з 1994 года? Калі падрабязна разабрацца, то выйдзе адна сплашная шкода і крымінал.
  • Галя з Камароўкі
    12.04.2025
    Хай бы то была найбольшая шкода ад гэтай пачвары.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць