Свет33

Трамп сказаў, што добра ідуць перамовы з Кітаем

ЗША і Кітай цяпер вядуць добрыя перамовы, заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. 

Дональд Трамп. Фота: Christopher Furlong / Getty Images

«Дарэчы, у нас ідуць добрыя перамовы з Кітаем», — цытуе Дональда Трампа Reuters. Паводле яго слоў, перамовы «сапраўды вельмі добрыя».

Раней стала вядома, што Кітай пасля ўвядзення 10 лютага 15% тарыфу на пастаўку звадкаванага прыроднага газу з ЗША перастаў яго купляць у гэтай краіне.

Ніякіх паставак ЗПГ з ЗША не назіраецца ўжо больш за 10 тыдняў, паведамляе Financial Times са спасылкай на звесткі аб перамяшчэнні судоў. Пасля таго, як танкер, які выйшаў з амерыканскага Корпус-Крысці, даставіў ЗПГ у правінцыю Фуцзянь 6 лютага, ніводнае іншае судна не прыйшло ў Кітай з грузам звадкаванага паліва. Адзін танкер быў перанакіраваны ў Бангладэш, бо не паспеў прыбыць да ўвядзення Кітаем 15%-х пошлін на амерыканскі ЗПГ 10 лютага (у адказ на першыя тарыфы Трампа супраць Кітая).

Зрэшты, як паведамляе The New York Times, даныя мытнай службы Кітая сведчаць пра тое, што кітайскі імпарт ЗПГ з ЗША змяншаўся і ў мінулым годзе, упаўшы да нізкага ўзроўню ў перыяд з лістапада да студзеня. Адначасова Кітай пашырыў закупкі ў Расіі, якая летась паставіла ў краіну ў чатыры разы больш звадкаванага газу, чым Злучаныя Штаты.

Каментары3

  • T
    18.04.2025
    Китай в курсе, что переговоры идут? И еще и хорошо?
  • ололо
    19.04.2025
    у перакладзе з трампскага - можа неяк і ідуць
  • Байден
    19.04.2025
    Вельмі кепска, ведаць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць