Свет1212

Кітайская армія заняла спрэчны рыф Сэндзі-Кей у Паўднёва-Кітайскім моры

Кітайскія вайскоўцы занялі бязлюдны рыф у Паўднёва-Кітайскім моры, паведамляе Financial Times. Гэта можа моцна абвастрыць кітайска-філіпінскія адносіны. А Філіпіны — важны рэгіянальны саюзнік ЗША. 

Як паведамляе тэлеканал CCTV, кітайскія памежнікі ўзнялі на рыфе сцяг КНР, афіцыйна абвясціўшы яго сваёй тэрыторыяй. Сэндзі-Кей знаходзіцца ўсяго за некалькі кіламетраў ад філіпінскага вострава Ціту, дзе размешчаная адна з найважнейшых вайсковых баз Манілы. 

Гэта першы за многія гады выпадак, калі Пекін, які прэтэндуе практычна на ўсю акваторыю Паўднёва-Кітайскага мора, афіцыйна ўсталёўвае свой сцяг на раней незанятым аб'екце.

Падзея адбылася на фоне запланаваных сумесных філіпіна-амерыканскіх вучэнняў Balikatan — найбуйнейшых штогадовых манеўраў, якія будуць уключаць адпрацоўку берагавой абароны і захоп астравоў. Пачынаюцца яны на наступным тыдні на філіпінскай тэрыторыі. 

Хоць рыф Сэндзі-Кей — усяго толькі пясчаная каса плошчай крыху больш 200 кв.м, ён дае права на тэрытарыяльныя воды ў радыусе 12 марскіх міль. Гэта ставіць пад пагрозу базу маніторынгу на Ціту, дзе Маніла ўзмацняе інфраструктуру.

Адносна гэтага інцыдэнту піша ў сваім тэлеграм-канале палітычны аналітык Аляксандр Фрыдман:

«На гэты момант складана ацаніць мэты і маштаб кітайскай правакацыі на незаселеным востраве Сэндзі-Кей у Паўднёва-Кітайскім моры. […]

Канфлікты з В'етнамам і Філіпінамі — звычайная практыка для Пекіна. Час для новай правакацыі быў абраны невыпадкова: канфлікт паміж Індыяй і Пакістанам (апошні з'яўляецца саюзнікам Кітая) пагражае перарасці ў вайну з ядзернай перспектывай, адносіны паміж ЗША і Кітаем імкліва пагаршаюцца, а ўведзеныя адміністрацыяй Трампа мыты нанеслі шкоду сувязям ЗША з іх партнёрамі — В'етнамам і Філіпінамі.

Акрамя таго, Белы дом цяпер засяроджаны на вайне ва Украіне і перамовах з Іранам, і яму, відавочна, не да В'етнама і Філіпін. У Еўропе ўвага прыкаваная да вайны ва Украіне, а востраў Сэндзі-Кей здаецца далёкім і няважным. Аднак гэта ўражанне зманлівае.

Кітайская правакацыя нагадвае пра сцэнар прафесара Універсітэта Бундэсвера ў Мюнхене Карла Масалы, выкладзеным у яго бестсэлеры «Калі Расія пераможа», апублікаваным у сакавіку гэтага года.

У гэтым сцэнары, пабудаваным на аналітыцы экспертаў і на звестках заходніх спецслужбаў, Расія ў канцы сакавіка 2028 года тэстуе НАТА, захопліваючы эстонскі горад Нарву і востраў Хійумаа. За месяц да гэтага, па просьбе Масквы, Кітай здзяйсняе манеўр для адцягвання ўвагі — захоп філіпінскага рыфа, на які прэтэндуе Пекін.

У мадэлі Масалы Вашынгтон не аказвае Маніле прамой падтрымкі, а пачынае закулісныя перамовы з Пекінам, імкнучыся пазбегнуць эскалацыі і ваеннага сутыкнення з КНР. Не выключана, што ў выпадку з востравам Сэндзі-Кей ЗША павядуць сябе аналагічным чынам, калі, вядома, кітайцы самі не пакінуць яго.

Ці гуляе Кітай сваю асобную партыю? Ці каардынуе ён свае дзеянні з Расіяй? Якая роля адведзена Пакістану? Адказы на гэтыя пытанні мы атрымаем у найбліжэйшы час.

Сцэнарыі застаюцца ўсяго толькі сцэнарыямі. Але ў наш час нават самыя трывожныя і, на першы погляд, неверагодныя алармісцкія прагнозы варта ўспрымаць сур'ёзна».

Каментары12

  • AIC
    27.04.2025
    Паўтарусь: ў наш час нават самыя трывожныя і, на першы погляд, неверагодныя алармісцкія прагнозы варта ўспрымаць сур'ёзна.
  • Ё
    27.04.2025
    Трампу відавочна трэба дзейнічаць жорстка. Пошліны на Кітайскмя тавары павінны скласці абяцаныя 200%. Украіне павінна быць перададзена зброя, у тым ліку магчыма ядзерная. Трамп хацеў павольна падрыхтаваць Амерыку да вайсковага часу, але выглядае на тое, што вайсковы час прыходзіць раней, чым меркавалі.
    Прадбачу, што мясцовыя неверагодныя салідарызуцца з Кітаем супраць амерыканцаў, каторыя на выбарах абралі таго, каго палічылі патрэбным. Хомо савецікус не да спадобы выбар амерыканцаў.
  • Bros Tito jr
    27.04.2025
    паглядзім што скажа Кэлаг

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць