Вайна22

Лаўроў заявіў, што Расія адмовіцца перадаць Запарожскую АЭС пад кіраванне ЗША

Расія не атрымлівала ад ЗША прапаноў аб перадачы кіравання АЭС, а калі і атрымае, то заявіць, што перадача кантролю немагчымая.

Сяргей Лаўроў. Фота: AFP via Getty Images

Пра гэта заявіў у інтэрв'ю CBS міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў.

«Не, мы не атрымлівалі такой прапанавы, а калі і атрымаем, то патлумачым, што кіраванне Запарожскай АЭС знаходзіцца ў распараджэнні расійскай дзяржаўнай карпарацыі «Расатам», пад наглядам персаналу МАГАТЭ, які пастаянна прысутнічае на аб’екце і ажыццяўляе маніторынг», — сказаў Лаўроў.

Міністр таксама дадаў, што «АЭС знаходзіцца ў надзейных руках».

Нагадаем, што перадача Запарожскай АЭС пад кантроль ЗША была адным з асноўных пунктаў праекта мірнай дамовы, прапанаванай прадстаўнікамі Дональда Трампа. Яна таксама прадугледжвае прызнанне Крыма часткай Расіі і замацаванне лініі фронту, што дазволіць Пуціну захаваць амаль усе захопленыя тэрыторыі. Украіна ж, паводле ўмоў, не атрымае амаль ніякіх выразных гарантый бяспекі ад ЗША.

Каментары2

  • Дэбільны цырк лапідарыяў
    27.04.2025
    У мяне такое ўражаньне, што трампаўскія лапідары прапановы міра пішуць проста ад балды, не спытаўшыся ні лапценогіх ні ўкраінцаў. Можа гэты варыянт падыйдзе? Можа тут мы хітрыя амеры энергетыку альбо нетры.
  • Сапраўдны Дональд
    27.04.2025
    Гаварашчай лошадзі слова не давалі! Гэта ўсё віна Байдана, што свет жывёл лезе ў свет чалавека! Калі б я быў раней прэзідэнтам - гэтага б ніколі не здаралася!

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць