Чытачы Onliner.by заўважылі, што такія падарожжы адсочвае банк і просіць паведамляць пра паездкі за мяжу.

Абвестку пра гэта заўважылі ў дадатку «Альфа-Банка». Кліентам прапанавалі паведамляць банку пра паездкі за мяжу, каб не было блакіровак «з-за падазроных аперацый».
Журналісты спыталі ў «Альфа-Банка», з чым звязаныя такія апавяшчэнні. Калі коратка: гэта дадатковая абарона ад блакіроўкі, калі па карце пачнуцца нехарактэрныя спісанні.
Спецыялісты патлумачылі, што гэта звязана з магчымымі выпадкамі махлярства — іх нямала здзяйсняецца з-за мяжы або ў інтэрнэце. Таму большасць выпадкаў блакіроўкі карт звязана з правядзеннем аперацый за мяжой.
— Калі па картах пачынаюць адбывацца нехарактэрныя спісанні, аперацыі могуць быць прыпыненыя да разбіральніцтва. У гэтым выпадку банк аператыўна звязваецца з кліентам і ўдакладняе, ці сапраўды ён ажыццяўляў аперацыі, каб выключыць факты махлярства.
Калі кліенты выязджаюць за межы краіны (напрыклад, на адпачынак), «Альфа-Банк» рэкамендуе папярэдзіць пра гэта.
— У такім выпадку мы фіксуем інфармацыю пра краіну знаходжання і даты знаходжання, што дазваляе максімальна дакладна кваліфікаваць транзакцыі і не турбаваць чалавека на адпачынку.
Калі здарылася так, што карту заблакіравалі, банк раіць звязацца з кантакт-цэнтрам праз чат у мабільным дадатку INSNC або чат-бот у Telegram — спецыялісты дапамогуць разабрацца ў сітуацыі.
-
У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет
-
У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў
-
У Беларусі перастала працаваць сістэма анлайн-кантролю за рухам тавараў — ад шын да фенаў. Гэта не першы такі збой сёлета
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары