Усяго патроху2727

«Або тоўстыя пісалі, або з дзецьмі». Фанат Лукашэнкі Жан Содзель не змог знайсці жонку і абураецца, што «дзяўчаты пайшлі не тыя»

Ютуб-блогер, камуніст Жан Содзель паставіў сабе мэту — знайсці за пару месяцаў жонку. Нават спрабаваў завабіць будучую нявесту трыма медалямі ад Генадзя Зюганава! А калі з гэтага нічога не выйшла, абурыўся. Пасля няўдач ён «асэнсаваў», што лепш зусім жыць без адносін.

«Ніколі б у жыцці не падумаў, што такое можа быць. Перагарэў! Шукаць ужо не буду. Зразумеў, што ідэальна аднаму, пры грошах і без стрэсаў. Не шукаю зараз ні жонку, ні дзяўчыну. Была б адна сяброўка, каб было лёгка! — падсумаваў ён свой досвед пошукаў кахання анлайн. — Або тоўстыя пісалі (не маёй вагавой катэгорыі), або з дзецьмі (развядзёнкі з прычэпам, чужой ікрой, але ў мяне дзяцей жа няма. Кажуць, маўляў, нарадзілі для сябе. Дык хай для сябе і выхаваюць. У іх кекс быў, кайф, нараджалі, а я што атрымаў?). Або з мужыкамі пішуць, а то нават з мужыкамі і дзецьмі».

«Пры грошах, без крэдытаў і праблем, маю ва ўласнасці трохпакаёўку ля метро «Пушкінская», — рэкламуе сябе ютуб-блогер

Па новай тактыцы Содзель вырашыў канцэнтравацца на пошуку дзяўчат выключна для лёгкіх сустрэч.

«Шукаю дзяўчыну, каб адпачынак, пазітыў, абдымашкі, цалавашкі, кекс. Каб без натугі, праблем і абавязанняў», — выклаў ён новую аб’яву ў сваіх сацсетках.

Раней Содзель ужо шукаў сабе дзяўчыну ў інтэрнэце: гісторыя памятае яго спробы з 2016 года.

«Я хачу жонку выключна стройную, прыгожую, стылёвую, лепшую! Але звычайна дзяўчаты з такімі данымі распушчаныя», — тлумачыў ён сваё бачанне ідэальнай паловы.

Праз нейкі час Содзелю пашанцавала: па яго словах, ён прабыў у стасунках сем з паловай гадоў, два з невялікім з якіх быў распісаны з абранніцай, але пасля яны развяліся. «Ёй дзеці гарэлі, пры гэтым мы жылі ў асобных пакоях, бытавуха…», — тлумачыў прычыны разводу блогер.

Амаль адразу пасля разводу ён кінуўся на новыя пошукі спадарожніцы, у якіх яго чакала шмат непрыемных адкрыццяў:

«Дзяўчаты ўжо не тыя, што былі ў 2012-2017 гадах. Тады дамы хацелі проста абдымашак-цалавашак, шчыра кахалі, цяпер жа спрабуюць прадаць сябе даражэй, шукаюць спонсара! Бачна і па ліставаннях, і па фотасетах. Ім пофіг, што за чалавек, абы шчодры. Ёсць лысіна, жывот ці няма. Вядома, адчайных таксама хапае — тоўстыя і тыя, што ў тупіку з дзецьмі незразумела ад каго. А вось на худзенькіх красунь чарга! Яны гэта зразумелі гадоў восем таму і карыстаюцца, прадаюць сябе даражэй. Чакаюць айфонаў і дарагіх падарункаў. Прыгажуням сёння нецікавыя абдымашкі-цалавашкі ад душы, цікавыя толькі за грошы».

Каментары27

  • Шляхціц Завальня
    30.04.2025
    Не там медалі атрымліваў. Замест трох ад Зюганава атрымаў бы адну ад Жырыноўскага - даўно сабе б хлопца знайшоў. Худзенькага і без дзяцей
  • Ёсік
    30.04.2025
    Прайшлі часы камуністаў, нават паплечніцы з атачэньня лукашэнкі не жадаюць знаёміцца з фанатам дырэктара саўгаса.
  • Не цяміць ён у камунізме
    30.04.2025
    Жанчына - суб'ект вольны. А то яшчэ твар адводзіць, маўляў, "з прычэпам", "чужая ікра" яму. За такія выразы хай і сядзіць без жанчыны.

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?23

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве19

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?23

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць