Грамадства1717

Супраць 78-гадовай Ніны Багінскай завялі крымінальную справу

Легенду Мінска будуць судзіць за тое, што яна хадзіла з бел-чырвона-белым значком на адзенні.

Супраць 78-гадовай грамадскай актывісткі Ніны Багінскай завялі крымінальную справу паводле арт. 342-2 Крымінальнага кодэкса (неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). Прычынай сталі шпацыры са значком бел-чырвона-белага колеру на адзенні і дэманстрацыя нацыянальнай сімволікі на вуліцах Мінску ў 2024 годзе. Неўзабаве распачнецца разбіральніцтва ў судзе Першамайскага раёна Мінска, піша «Вясна».

Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», Ніну Багінскую на працягу 2024 года тры разы прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці паводле арт. 24.23 (несанкцыянаванае пікетаванне). Агульная сума штрафаў склала 7200 рублёў (180 базавых велічыняў). Апроч гэтага, на яе складзеныя яшчэ пяць пратаколаў. Прычынай для адміністрацыйнага пераследу быў шпацыр па цэнтру Мінска са значком бел-чырвона-белага колеру на адзенні, а таксама неаднаразовая «дэманстрацыя бел-чырвона-белай сімволікі» на вуліцах Мінска.

Ніну Багінскую неаднаразова затрымлівалі, утрымлівалі ў міліцэйскім аддзяленні ў кайданках, штрафавалі. Апроч гэтага, супрацоўнікі прэвентыўна яе затрымлівалі з дому на важныя даты, напрыклад, Дзень волі, 9 мая і г.д. Актывістка прынцыпова не хадзіла на свае суды.

У выніку, супраць Ніны Багінскай завялі крымінальную справу. У Беларусі паводле арт. 342-2 КК асуджаныя толькі шэсць чалавек. Гэты артыкул быў уведзены ў Крымінальны кодэкс у 2021 годзе, паводле арт. 342-2 КК дастаткова двойчы на працягу аднаго года быць падвергнутым адміністрацыйнаму спагнанню за здзяйсненне адміністрацыйных правапарушэнняў, прадугледжаных артыкулам 24.23 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, і на працягу года пасля накладання другога адміністрацыйнага спагнання за такія дзеянні зноў парушыць парадак арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў.

@nashaniva Супраць 78-гадовай Ніны Багінскай завялі крыміналку #новости #политика #беларусь ♬ Paris - Else

Вядома, што падчас следства па крымінальнай справе жанчыну некалькі разоў вазілі на псіхіятрычную экспертызу.

Ніне Багінскай пагражае арышт (да 3 месяцаў), альбо хатняя хімія (да 3 гадоў), альбо калонія (да 3 гадоў).

Каментары17

  • морфеус
    06.05.2025
    чертов концлагерь...(
  • 150 тысяч пакистанцев
    06.05.2025
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Тур
    06.05.2025
    Пришли на службу выросшие пионэры, дети сергиенок, тертейлей, качановых и прочего гнилья. Те еще чуть стыд понимали, эти будут и грудничков судить и в колонии отправлять. Пора!

Цяпер чытаюць

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал8

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Усе навіны →
Усе навіны

Доктарка з мінскай хуткай дапамогі здзекавалася з блогеркі з інваліднасцю. А тых, хто пачаў заступацца, абазвала біясмеццем39

«Я кончаны беларус». Уладзімір Някляеў прэзентаваў новую паэму і расказаў, што яго хвалюе15

«Чат пераносіцца ў новую групу». Карыстальнікаў Telegram папярэджваюць пра новы хітрык махляроў1

У Львове прэзентавалі фотавыставу пра Полк Каліноўскага1

«Будучыня зараз у тумане». Каця Пытлева — пра вяртанне раку, сям’ю, працу і будучыню1

Развод Джэнсэна Хуанга можа стаць адным з самых дарагіх у свеце — больш за 70 мільярдаў даляраў1

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе16

Зяленскі: ЗША ўпершыню спыталі, ці гатовая Украіна вывесці войскі з Данбаса ў абмен на ўступленне ў НАТА12

У Калінкавічах восеньскі дождж затапіў скрыжаванне на вуліцы, рэканструяванай да «Дажынак»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал8

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць