Грамадства88

«Дорага і няякасна». Беларусы скардзяцца на няякасны абутак ад «Белвеста» і праблемы з вяртаннем грошай

Жыхарка Беларусі апублікавала ў тыктоку гісторыю пра няякасны зімовы абутак ад фірмы «Белвест». Экспертыза пацвердзіла заводскі брак, але вяртанне грошай зацягнулася, піша BG.Media.

Фота ілюстрацыйнае

Спачатку ўсё выглядала добра: скураныя, акуратныя боты здаваліся якаснымі. Але ўжо вясной жанчына заўважыла, што ў адным з ботаў стала немагчыма хадзіць — аказалася, што вусцілка правальваецца, бо ўнутры падэшвы з’явілася пустата.

@mashakuntsevich #обувь#белвест#брак#беларусь ♬ оригинальный звук - Творческая Маша
 

Жанчына адзначыла, што ў краме ёй адказалі: грошы вернуць «праз падатковую», але дакладных тэрмінаў не назвалі. У выніку яна засталася без грошай і без абутку. У параўнанні з іншым беларускім вытворцам — «Марка», дзе грошы вярнулі адразу, — у «Белвесце» працэс выглядае доўгім і незразумелым.

Карыстальнікі тыктока пачалі дзяліцца сваімі падобнымі гісторыямі: хтосьці чакае вяртання грошай месяц, іншыя ўжо рыхтуюцца да суда. Ёсць скаргі на трэснутыя падэшвы, скуру, што лопаецца, і фарбу, якая злазіць пасля першага выхаду. Аднак сустракаюцца і пазітыўныя водгукі — некаторыя носяць абутак «Белвест» гадамі без праблем.

Некаторыя выказваюць здагадкі, што якасць пагоршылася з-за пераносу часткі вытворчасці ў Кітай. Пра гэта напісаў адзін з каментатараў, які, паводле яго слоў, працуе ў сетцы «Белвест».

Юрысты нагадваюць: у выпадку вытворчага браку абутак можна вярнуць цягам двух гадоў, нават без чэка — галоўнае, мець пацвярджэнне пакупкі. Калі крамa зацягвае час — трэба звяртацца ў таварыства абароны правоў спажыўцоў. Усе заявы маюць падавацца пісьмова з патрабаваннем выканання дакладных тэрмінаў іх разгляду.

Каментары8

  • Янка
    20.05.2025
    Ад Salamander на Belwest засталiся толькі ўспаміны. Як і на МАЗе ад MAN.
  • дочка Максима Дизайнера
    20.05.2025
    расказвала гэту гісторыю...
    шпацыравала неяк міма Белвеста. параўналіся са мной мінакі, і я нявольна чую іх размову. адзін мужчына кажа другому:
    - мо зойдзем у Белвест?
    на што другі:
    - ведаю я гэты Б**вест. адзін раз набудзеш Б**вест, ногі скрывяцца пад яго, і ўсё жыццё потым вымушаны будзеш купляць Б**вест
  • даведка
    20.05.2025
    Им мало гродненской обувной фабрики «Неман», что они попёрлись в Китай?

Цяпер чытаюць

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі1

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускі клуб пераходзіць гуляць адзін з удзельнікаў нядаўняга мундыялю

З беларускіх аптэк знік папулярны прэпарат жалеза

На гарадзішчы пад Карэлічамі знайшлі рэшткі абарончай сцяны XVI стагоддзя

У Баранавічах заўважылі дарожны знак з фільма жахаў ВІДЭА2

У расійскай калоніі затрымалі ката-наркакур'ера9

Навукоўцы прымацавалі відэакамеры да найбуйнейшых рыб у свеце і даведаліся пра іх шмат цікавага1

Са схемы дастаўкі дызелю для аграрыяў выключылі чыгунку2

Лукашэнка правёў новыя прызначэнні сярод генералаў7

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі1

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць