Грамадства

У справе «Трайпла» з'явіўся новы паварот

На днях у Эканамічным судзе Мінска пройдзе цікавае пасяджэнне. ТАА «Трайпл» падало пазоў да расійскага бізнесмена і былога ўдзельніка таварыства Іосіфа Аксенцьева.

Фота: Вікіпедыя

Ідзе гаворка аб устанаўленні факту неадпаведнасці дамовы куплі-продажу долі ва ўстаўным фондзе «Трайпла» ў памеры 16,75% у 2015 годзе. Калі суд задаволіць пазоў, справа можа атрымаць даволі нечаканы паварот, піша Office Life.

10 гадоў таму доля ў памеры 33,5% у «Трайпле» перайшла ад Уладзіміра Япрынцава да двух расіян — Аксенцьева і Міхаіла Маміашвілі. Кожны атрымаў па 16,75%. Перад гэтым Япрынцаў, спрабуючы закрыць даўгі сына Казбека, прапаноўваў яе купіць свайму шматгадоваму партнёру па «Трайпле» Юрыю Чыжу, але той не стаў гэтага рабіць.

У 2019 годзе разглядаўся пазоў Уладзіміра Япрынцава да Іосіфа Аксенцьева аб прызнанні несапраўдным дагавора куплі-продажу яго долі ў «Трайпле». Япрынцаў казаў, што падпісваў «абавязацельства па закладзе долі да выплаты за кошт гэтай жа сумы даўгоў сыну», якога прыгаварылі да васьмі гадоў пазбаўлення волі за махлярства. Аксенцьеў сцвярджаў, што купіў 16,75% «Трайпла» за $70 у сувязі з атрыманай прапановай, а не ў кошт доўгу. Пры гэтым, паводле дадзеных на 2015 год, уся доля Япрынцава (33,5%) ацэньвалася прыкладна ў $50 млн. Аднак адказчык і «Трайпл» не змаглі падаць арыгінал дагавора. Тады суд не задаволіў пазоў.

Зараз у «Трайпле» лічаць дагавор нікчэмным у сувязі з яго прытворнасцю. Па меркаванні кампаніі, рэальныя намеры бакоў былі не ў здзяйсненні адваротнай здзелкі, а ў забеспячэнні вяртання доўгу. То бок бакі заключылі дагавор гарантыі. Усе пытанні ўжо ўрэгуляваныя.

Новы пазоў паследаваў пасля таго, як Іосіф Аксенцьеў паспрабаваў вярнуць доўг «Трайпла». У матэрыялах справы аб эканамічнай жыццяздольнасці «Трайпла» гаварылася аб крэдыторскай запазычанасці перад Аксенцьевым у памеры 18,344 млн рублёў. Але тады гэтая сума не падлягала ўключэнню ў рэестр патрабаванняў крэдытораў і павінна была пагашацца пасля завяршэння разлікаў з конкурснымі крэдыторамі. У мінулым годзе «Трайпл» завяршыў санацыю і выйшаў з банкруцтва, а ў расіяніна з’явілася магчымасць спагнаць грошы з беларускай кампаніі.

Зараз доля Юрыя Чыжа ў ТАА «Трайпл» складае 66,5%. Па 16,75% належыць Маміашвілі і самому таварыству. Аксенцьеў выйшаў з «Трайпла» на фоне рызыкі прызнання кампаніі банкрутам.

Калі зараз суд задаволіць пазоў, то Уладзімір Япрынцаў можа вярнуцца ў склад удзельнікаў «Трайпла», і спатрэбіцца перагляд шэрагу іншых спраў.

Сам Япрынцаў кажа, што на гэты момант лёс яго долі ў «Трайпле» яму не цікавы. Ён не хоча гаварыць аб правамернасці ці неправамернасці пазоўных патрабаванняў, «хай суд вынясе абгрунтаванае рашэнне».

Атрымаць каментар у Іосіфа Аксенцьева і Юрыя Чыжа пакуль не ўдалося.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

«Мільён дзякуй усім». Павел Белавус напісаў першы пасля вызвалення пост у фэйсбуку3

У Латвіі на парламенцкіх выбарах перамагае партыя цяперашняга прэм'ера3

Брытанец амаль год правёў у акіяне без выхаду на сушу, пераплыўшы на лодцы Ціхі і Індыйскі акіяны2

Папулярнасць «Альтэрнатывы для Германіі» ўпершыню дасягнула 30%33

У Калінкавічах да Дажынак у парку паставілі фэйкавую «Кацюшу» ФОТАФАКТ8

Зборная Беларусі атрымала першую перамогу ў сёлетняй Лізе нацый. І адразу разгромную11

«Жаночая піўная» ў Мінску пратрымалася на энтузіязме і расіянках толькі паўгода. Цяпер шукаюць інвестара24

Журналістка ў Вільні паспрабавала паразмаўляць з удзельнікам акцыі супраць міграцыі ў Літву. Аказалася, што ён не гаворыць па-літоўску ВІДЭА36

«Рыхтуюцца новыя справы». Як адбываюць 15‑гадовыя тэрміны былыя маёры КДБ Акінчыцы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць