Культура99

У Заслаўі да Дажынак зачышчаюць гістарычную забудову, якую бралася ахоўваць дзяржава

На галоўнай вуліцы горада некалькі месяцаў метадычна зносяць усё, што не ўпісваецца ў разуменне чыноўнікаў як нечага каштоўнага. 

Знос экскаватарам дома па Савецкай вуліцы, 45 у Заслаўі. Скрыншот відэа.

Выданне «Заславль Инфо» апублікавала ролік, у якім экскаватарам зносіцца драўляны будынак па вуліцы Савецкай, 45.

Як адзначае тэлеграм-канал «Спадчына», гэты будынак пачатку XX стагоддзя на рагу вуліц Савецкай і Пуцейкі яшчэ ў мінулым дзесяцігоддзі лічыўся гісторыка-культурнай каштоўнасцю і ахоўваўся дзяржавай.

Будынак быў пабудаваны ў 1927 годзе недалёка ад чыгуначнай станцыі «Беларусь». Тады побач з Заслаўем праходзіла дзяржаўная польска-савецкая мяжа і гэта была першая станцыя на тэрыторыі Беларусі, на якую трапляў цягнік з Польшчы — адсюль і такая патрыятычная назва. Будаўніцтва гэтага дома звязваюць з дзейнасцю памежнай службы, то бок яго гісторыя дапаўняе гісторыю горада міжваеннага часу.

Дом №45 у 1994 годзе быў узяты пад ахову як помнік гісторыі і культуры, а ў 2007 годзе перанесены ў новаствораны Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. У статусе помніка ён праіснаваў роўна трыццаць гадоў — да 2014 года, калі быў пазбаўлены аховы пры падрыхтоўцы горада да Дня беларускага пісьменства. 

Будынак у забудове Савецкай вуліцы. Фота: Wikimedia Commons

Той жа лёс напаткаў дарэвалюцыйныя будынкі карчмы і аптэкі, які размяшчаліся трохі далей па вуліцы, за чыгуначным пераездам, на рагу з Паштовай вуліцай. Гэтыя колішнія помнікі былі гэтак жа знесены ў лютым-сакавіку гэтага года. 

Зачыстка гістарычнай забудовы адбываецца ў межах добраўпарадкавання горада да абласных «Дажынак», якія Заслаўе прыме сёлета.

Карчма і крама па Савецкай вуліцы ў Заслаўі перад зносам. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»
Рэшткі знесенай карчмы ў Заслаўі. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Свята працаўнікоў сяла ўжо не адно дзесяцігоддзе канчаецца для райцэнтраў адчувальнымі стратамі гістарычнай забудовы, якая выглядае для чыноўнікаў недастаткова прывабна. 

Згодна з Кодэксам аб культуры, пазбавіць помнік статусу можна, калі ён быў знішчаны або страціў адметнасці, якія абумовілі яму наданне статусу, і немагчымае ягонае навукова абгрунтаванае аднаўленне. Паколькі будынкі з 1994 года, калі яны атрымалі статус, ніяк не змяніліся, а іх выгляд добра вядомы, выключэнне са спісу з'яўляецца незаконным. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары9

  • %
    30.05.2025
    Гэта і есьць абарона, вы проста не разумееце нічога. Як там у сталінскі час казалі/пісалі - Смертная казнь — это высшая мера социальной защиты. Ну вось так і тут - руйнаваньне гэта мера найвышэйшай абароны на лапіку лукашенкаўскай зямлі.
  • Ягоная ФИма Собак
    30.05.2025
    >ягонае навукова абгрунтаванае
    ---
    А чаму здзіўляцца, калі вы самі гвалціце мову размоўнымі словамі, ні ў якім СМІ/творах/размоўнай мове/слоўніку, ------ НІЯК і нікім НЕ АБРУНТАВАНЫМІ !--------
    ---
    ён, яго, яму, ім, аб ім, м.; ж. яна, яе, ёй, яе, ёй (ёю), аб ёй; н. яно, яго, яму, яго, ім, аб ім; мн. яны, іх, ім, іх, імі, аб іх; займ. асаб.
    1. Указвае на прадмет гаворкі (выключаючы субяседнікаў).
    2. толькі Р. Ужыв. ў знач. прыналежнага займенніка.
    Яго кніга.
    3. У спалучэнні з часціцай «вось» набывае ўказальны характар.
    Вось яна - родная вёска!
  • Ганка
    30.05.2025
    Калі гэтыя баракі - гістарычная каштоўнасьць, дык трэба ўжо і хрошчоўкі назваць каштоўнасьцю, а праз 100 гадоў - і ўсе менскія панэлькі. Каштоўнасьць - гэта ня толькі старына. Гэта прыгожая старына.

Цяпер чытаюць

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч26

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Усе навіны →
Усе навіны

Менш чым за суткі беларуска зрабіла 170 тысяч крокаў — хадзіла па стадыёне каля дома9

Кіраўнік Мінска: Гандлёвых цэнтраў у сталіцы ўжо даволі3

Белстат апублікаваў статыстычныя партрэты беларускіх бацькі і маці

У сэрвісе для зваротаў у дзяржаўныя органы адбыўся выцек даных. Папаліліся і вядомыя прапагандысткі1

Каля мінскага парку Дружбы народаў зносяць савецкую дыспетчарскую станцыю ФОТЫ1

«XXI стагоддзе, дзірка ў падлозе». Беларуску абурыў стан прыбіральні на аўтавакзале аднаго з райцэнтраў20

Заснавальніка «Рыбаря» выдвараць з Чарнагорыі. А заехаў ён туды праз Германію, нягледзячы на санкцыі ЕС8

У Францыі знайшлі дзве раней скрадзеныя карціны Рэнуара2

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч26

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць