Грамадства4040

«Мы ж не ведалі, што там знаходзіцца аэрадром». Беларус Антон Мацкевіч патлумачыў, чаму спрабаваў спыніць украінскія дроны з фуры

Беларус Антон Мацкевіч у інтэрв'ю дзяржаўнаму каналу патлумачыў, чаму спрабаваў спыніць дроны, што выляталі з фур у Іркуцкай вобласці для атакі на вайсковыя аэрадромы. 

Антон кажа, што справа была на стаянцы, і на стаянцы была запраўка.

«Першай справай мы адганялі ўсе машыны ад яе, каб быў доступ да запраўкі», — кажа ён.

Потым прыехала патрульная служба. Паліцэйскія паспрабавалі збіць дроны аўтаматнымі чэргамі, але ў іх не атрымалася.

Потым прыехаў нейкі палкоўнік, які кіраваў відавочцамі. 

«Ён залез у кузаў прычэпа зверху, паглядзеў — там сапраўды былі дроны.

Папрасіў дапамогі, і, зразумела, мы пачалі выкарыстоўваць усё, што было пад рукой: кавалкі асфальту, брускі, камяні. Мы прыносілі іх да машыны і закідвалі — ціснулі гэтыя дроны, накладвалі на лопасці, на вінты, каб яны не змаглі ўзляцець. Наша першая задача была — не даць ім пакінуць грузавік», — расказаў мужчына. 

У нейкі момант палкоўнік закрычаў, што трэба ўцякаць. «Я так зразумеў, што беспілотнік пачаў падымацца, але не змог. Мы адбеглі ад машыны, і прыкладна праз 30 секунд адбыўся выбух», — кажа Антон. 

Палкоўнік прыкладна палічыў, што ў машыне знаходзілася каля 20 беспілотнікаў — «можа больш, можа менш».

«Мы ўжо потым усвядомілі, што яны маглі накрыць і нас. Нас там таксама было нямала, але, ведаеце, у першую чаргу думалі: а раптам побач дзеці, жанчыны, мужчыны? Мы ж не ведалі, што там аэрадром і куды яны ляцяць. І наша галоўная задача была — максімальна хутка і эфектыўна перашкодзіць іх узлёту і ўсім наступствам. Таму мы дзейнічалі зладжана і аператыўна», — кажа беларус.

1 чэрвеня Украіна правяла масіраваную атаку на вайсковыя аэрадромы Расіі. Дроны падвезлі да аэрадромаў у фурах

Апытанка

Каментары40

  • .
    03.06.2025
    Ладна, пра аэрадром не ведалі, аднак навошта падпарадкоўвацца расейскаму палкоўніку?
    Які ўзровень самапавагі патрэбны быць?
    Хай той камандзір са сваімі падначаленымі бегае, а не падстаўляе выпадковых грамадзянскіх людзей. У ментоўскай краіне (як у нас) выканаўцаў не знайшлося.

    Увогуле правіла: бачыш украінскі дрон - не чапай, хай даляціць да сваёй ваеннай цэлі. Калі чапаць, збіваць - можа нешта пашкодзіць па дарозе.
  • Штолле
    03.06.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Адчапіцеся ад мужыка
    03.06.2025
    Ну вось і разгадка. Прыехала паліцыя і загадала ўсім, хто побач знаходзіўся, спыняць дроны камянямі.
    І што ты будзеш рабіць, калі над табой паліцыя стаіць, і дроны каля запраўкі выбухаюць, і ёсць рызыка, што твая фура ў выніку пажара згарыць?

Цяпер чытаюць

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам12

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам

Усе навіны →
Усе навіны

Вуліцу Мельнікайце ў Мінску перакрыюць на два гады: трэба дастаць «Алесю» і «Марыю»3

Прэм'ер Кыргызстана загадаў чыноўнікам хадзіць без пінжакоў, каб ашчаджаць электрычнасць4

Беларуску затрымалі ў Італіі па запыце з Мінска6

У Бранскай вобласці ад удара дрона загінуў падарожнік, які ў камуфляжы ішоў пехатой у Бразілію9

У Баранавічах мужчына жорстка забіў уласную маці1

Зяленскі: Расія ўдарыла па доме ў Кіеве зусім новай ракетай X-101. Значыць, кампаненты завозяцца1

У Дзяржынску прадаюць Дом гандлю амаль за 5 мільёнаў даляраў

У Лошыцкім парку на вадзе з'явілася дзіўная пена. З чаго гэта?3

«Нешта ў грыбы сёлета расхацелася». Пад Барысавам на полі пабачылі адразу пяць мядзведзяў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам12

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць