Грамадства11

У Мінску амаль перамаглі баршчэўнік Сасноўскага

Мінск дасягнуў значных поспехаў у барацьбе з баршчэўнікам Сасноўскага. Як паведаміла намеснік старшыні Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў Таццяна Дубік на прэс-канферэнцыі, плошча распаўсюджвання гэтай небяспечнай расліны скарацілася з 200 да 14,2 гектара, піша Smartpress.by.

Паводле слоў Дубік, выкарыстоўваецца комплексны падыход: ручныя, механічныя і хімічныя метады барацьбы. Сёлета ўжо завершана хімічная апрацоўка ўсіх вядомых месцаў прарастання.

А квітнеючыя расліны разглядаюцца як надзвычайная сітуацыя — адна такая расліна дае дзесяткі тысяч насення.

Чаму гэта так складана?

  • Насенне баршчэўніка захоўвае ўсходжасць у глебе да 8 гадоў, а сама расліна можа «адкладаць» цвіценне на гады, чакаючы спрыяльных умоў.

  • Адна расліна дае да 100 000 насення, што робіць яе надзвычай жывучай.

Чым небяспечны баршчэўнік?

Апёкі скуры: сок расліны змяшчае фурнакумарыны, якія пад уздзеяннем сонца выклікаюць пухіры і раны, якія доўга не загойваюцца.

Пагроза экалогіі: баршчэўнік выцясняе мясцовыя віды, зніжаючы біяразнастайнасць.

Замест баршчэўніка — залатарнік?

Паводле Дубік, за год плошча распаўсюджвання гэтай інвазіўнай расліны — канадскага залатарніку — павялічылася на 40 % — са 157 да 219 гектараў. Для параўнання, гэта раўнацэнна тэрыторыі больш за 300 футбольных палёў.

Асноўны спосаб барацьбы застаецца традыцыйным — рэгулярнае механічнае скошванне.

«Дадаткова правядзем хімічную апрацоўку найбольш буйных ачагоў прарастання залатарніку. Гэты этап работ мусіць быць завершаны да 20 чэрвеня», — адзначыла эксперт.

Такія тэрміновыя меры тлумачацца агрэсіўнасцю залатарніку — адна расліна здольная вырабляць да 20 тысяч насення, якое хутка разносіцца ветрам. Асаблівую небяспеку ён уяўляе для мясцовых экасістэм, выцясняючы абарыгенныя віды раслін.

Каментары1

  • Амаль
    04.06.2025
    У 20-м беларусы амаль перамаглі...

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр грэка-каталіцкі святар Ігар Кандрацьеў. Падчас пратэстаў у Брэсце ён патрабаваў ад уладаў выпусціць вязняў2

Цім Кук развітаўся з пасадай генеральнага дырэктара Apple пасля 15 гадоў кіраўніцтва

Маладога юрыста Міраслава Бандарэнку асудзілі за палітыку і аб’явілі «тэрарыстам»2

21‑гадовага хлопца, якога шукалі ў Дзяржынскім раёне, знайшлі мёртвым

У Румыніі, Эстоніі і Латвіі абвяшчалі паветраную трывогу і падымалі знішчальнікі НАТА праз беспілотнікі

На МКАД 22‑гадовы кіроўца BMW збіў асвятляльную мачту5

«Не ведаю, дзе ён жыве і што есць». У беларускай мадэлі ў Канадзе муж забраў сына20

«Колькі за рэкламу заплацілі?» Юнак з мадэльнай знешнасцю робіць топавыя тыктокі з працы на заводзе ліфтоў5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць