Грамадства33

Да ветэранаў спецназа Паўлічэнкі прыязджаў незвычайны госць: беларус, але мусульманін

На чарговыя заняткі па тактычнай падрыхтоўцы добраахвотніцкага атрада Асацыяцыі ветэранаў спецназа МУС, якім кіруе сумнавядомы адстаўны палкоўнік Дзмітрый Паўлічэнка, у пачатку чэрвеня прыязджаў незвычайны госць, заўважыў Mayday.team.

Сяргей Дзятко другі злева, Дзмітрый Паўлічэнка трэці злева 

Нібыта «з мэтай абмену досведам» Мінск наведаў старшыня Рады крапавых берэтаў вайскоўцаў запасу Карэліі, ураджэнец беларускай сталіцы Сяргей Дзятко. Аднак у Карэліі ён вядомы пад іншым імем — Дзятко Саід Абдул Азіз (Сяргей) Аляксандравіч. Ён старшыня Духоўнага ўпраўлення мусульман Рэспублікі Карэлія (Карэльскі Мухтасібат).

Саід Абдул Азіз Дзятко

Дзмітрый Паўлічэнка, вядомы як камандзір лукашэнкаўскіх «эскадронаў смерці» яшчэ 1990-х гадоў, прадставіў госця як ветэрана, які праходзіў службу ў яшчэ савецкіх падраздзяленнях па барацьбе з тэрарызмам, удзельніка 11 баявых аперацый, у тым ліку ва Узбекістане, Нагорным Карабаху, Абхазіі, а таксама па вызваленні закладнікаў у Сухумі ў 1990 годзе (на той момант Сяргею Дзятко было ўсяго 20 гадоў).

Пры гэтым Паўлічэнка не казаў, што ў 1997 годзе спецназавец Сяргей Дзятко прыняў іслам у Інгушэціі, праз чатыры гады выехаў у Ліван вучыць арабскую мову, а па вяртанні на працягу трох гадоў быў памочнікам муфтыя Беларусі па пытаннях адукацыі.

Пасля гэтага ён скончыў бакалаўрыят шарыяцкага факультэта ў Еўрапейскім інстытуце гуманітарных навук ва Уэльсе, а з 2010 года — пасля размеркавання выпускнікоў — ён стаў імамам мячэці ў Петразаводску.

У цяперашні візіт у Мінск ён прыязджаў з жонкай, магілёўкай Мар'ям Кавалёвай, якая таксама прыняла іслам. У Мінску і Гомелі яна перыядычна праводзіць рэлігійныя заняткі для дзяцей сем'яў, якія прынялі іслам, а таксама вядзе працу супольнасці мусульманак Беларусі.

Сяргей Дзятко ў Мінску

У Карэліі Абдул Азіз таксама перыядычна надзявае вайсковую форму і савецкія ордэны і ў такім выглядзе праводзіць лекцыі для салдат авіяпалка ў пасёлку Бесавец. Муфтый спрабуе прышчапіць расійскім навабранцам асновы ісламу і праводзіць гутаркі духоўна-маральнага зместу.

Мусульмане Расіі імкнуцца не кранацца тэмы вайны Расіі супраць Украіны, але актыўна дапамагаюць жыхарам Газы. Муфтый Карэліі Шэйх Абдул Азіз перыядычна ездзіць на курсы павышэння кваліфікацыі ў Анкару.

Каментары3

  • Н.Л. Лешуков
    10.06.2025
    Имам стоит вместе с человекам, который выкрал и расстрелял невинных людей на заказ.
  • Барсуков
    10.06.2025
    Н.Л. Лешуков, а с чего ты взял что они были невинными?
  • Н
    10.06.2025
    Барсуков , В чём была вина Гончара и Красовского, что их убили?

Цяпер чытаюць

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі13

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў пра стварэнне амерыканскай вайсковай базы ў Польшчы2

Беларусы прыдумалі, як штучна разводзіць рачных ракаў1

На надмагільным помніку акадэміка Гніламёдава падкрэслілі яго паходжанне ФОТАФАКТ1

«Вольва», «Таёта», «Мэрсэдэс». Каментар пад паведамленнем пра «патрыятычны аўтапрабег» сабраў рэдкасную колькасць лайкаў6

«Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам» выключылі з амерыканскіх санкцыйных спісаў

Мерц заявіў пра завяршэнне «эры безумоўнага трансатлантычнага сяброўства»4

У Літве застануцца толькі 13 з 25‑ці вызваленых учора палітвязняў4

«Назаву хоць зайцамі». Джон Коўл патлумачыў, што трэба зрабіць, каб вызваліць новых палітвязняў15

У Беларусі пробашча касцёла забралі ў войска. Але не надоўга

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі13

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць