Меркаванні5353

Што Пазняк дазваляе Трампу і не дазваляе Ціханоўскай

Гісторык Аляксандр Пашкевіч у фэйсбуку звярнуў увагу на супярэчнасці ў пазіцыі ветэрана беларускага руху Зянона Пазняка, які строга ставіцца да нібыта прарасійскасці адных і гатовы дараваць куды больш істотныя яе праявы іншым.

Зянон Пазняк

Зянон Пазняк учора рэзка раскрытыкаваў намер Сяргея і Святланы Ціханоўскіх правесці акцыю салідарнасці ў Варшаве, абгрунтаваўшы сваё непрыманне гэтай ідэі наступным чынам:

«Перш чым заклікаць беларусаў да акцыі, трэба зрабіць разлічэнне з «русским миром», з «Пуцін мудры», з «вместе с Россией», з «Міратворцам», з прарасейскай пазіцыяй, якая засталася і не растлумачана».

Характэрная прысутнасць у гэтай фразе выразу «Пуцін мудры», у якім непрыхаваная алюзія на Святлану Ціханоўскую, якая дапусціла гэтую фразу ў інтэрв'ю расійскаму выданню РБК, дадзеным у верасні 2020 года, у разгар палітычнага крызісу ў Беларусі пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў.

У той час фактычна ўсё залежала, якую пазіцыю ў дачыненні да беларускіх падзей зойме Крэмль, ці будзе ён да апошняга падтрымліваць Лукашэнку. І ў тым інтэрв'ю Ціханоўская тлумачыла, што беларуская апазіцыя гатовая размаўляць з расійскімі ўладамі, а сыход Лукашэнкі зусім не азначае, што Расія траціць у Беларусі ўплывы.

Вось тая фраза, якая не дае спакою Пазняку, цалкам:

«Вы разумееце, усё ж такі Уладзімір Пуцін мудры кіраўнік. Ён жа разумее, што ўсё, што гаворыцца, — гэта фантазіі аднаго чалавека. І ён разумее, што мы заўсёды гаварылі, што адкрытыя да дыялогу. І мы ніколі не паварочваліся спінай да Расіі, я маю на ўвазе беларускі народ. Мы сяброўскія краіны, мы хочам такімі заставацца».

Я і тады, і цяпер не бачу ў гэтым фрагменце, ды і ва ўсім інтэрв'ю, нічога асабліва крамольнага, нягледзячы на тое, што асабіста, канешне, не лічыў Пуціна «мудрым кіраўніком» і не хацеў заставацца з Расіяй ніякай «сяброўскай краінай». Ды і не ўпэўнены, што сама Святлана гэта тады гаварыла ад шчырага сэрца, тое, што рэальна думала, а не тое, што ёй было мэтазгодна гаварыць як палітыку.

Ёсць жа ў міжнародных стасунках такая з'ява, як дыпламатыя — калі ты хочаш з кімсьці дамовіцца, то не абражаеш і не кляйміш яго публічна, а гаворыш ветлівыя кампліменты, якія ні да чаго насамрэч не абавязваюць. Проста такія правілы гульні, не сёння і не ўчора прыдуманыя.

Тым не менш, у метадычкі пазнякоўцаў гэты выраз тады трывала ўпісалі, і яны яго нястомна юзаюць ужо амаль 5 гадоў. Прытым не грэбуе зваротам да метадычкі і сам іхні лідар.

А чаму не асвяжаецца метадычка так доўга, чаму гэты стары замшэлы выраз не мяняюць на больш новыя прарасійскія і прапуцінскія выказванні Святланы ці яе найбліжэйшых паплечнікаў? Прычына навідавоку — проста таму, што такіх выказванняў няма ў прыродзе.

Пасля таго, як стала ясна, што Крэмль ні на якую гнуткасць у беларускім пытанні не пойдзе і зрабіў стаўку на адназначную падтрымку Лукашэнкі і ягонай рэпрэсіўнай палітыкі, пытанне магчымасці нейкіх размоў з ім сышло з парадку дня.

І з таго часу пазіцыя і самой Ціханоўскай, і мэйнстрыму дэмакратычных сілаў — падкрэслена антырасійская і празаходняя. І ніякіх ваганняў ды «неадназначнасцяў» у гэтым пытанні ніколі не было.

Калі ў лютым 2022-га Расія развязала шырокамаштабную вайну супраць Украіны, зварот Ціханоўскай з адназначнай падтрымкай Украіны і такім жа адназначным асуджэннем Расіі з'явіўся ў той жа самы дзень. І пасля ніякіх зменаў у гэтым пытанні цягам апошніх больш чым трох гадоў не было.

Больш таго — нават ад расійскай апазіцыі беларускія дэмакратычныя сілы на чале з Ціханоўскай трымаюцца на дыстанцыі, і сама Святлана неаднаразова крытыкавала іх прадстаўнікоў за часам высакамернае стаўленне да беларусаў.

Ну вось я шчыра не разумею, што трэба яшчэ зрабіць, каб Пазняк залічыў гэта як «разлічэнне з «русским миром»… з прарасейскай пазіцыяй»? Падазраю, што трэба проста назваць «мудрым кіраўніком» самога Пазняка і прадэклараваць, што ўся наступная дзейнасць будзе праводзіцца толькі па ягоных інструкцыях. Інакш, відаць, ніяк.

Сяргей Ціханоўскі на волі не прабыў яшчэ і тыдня, але ў яго актыве ўжо ёсць абсалютна канкрэтнае і адназначнае выказванне ў падтрымку Украіны і сцвярджэнне, што «наш супольны вораг — гэта пуцінская ўлада. Пакуль яна не рухне, ніякай перамогі ў Беларусі не будзе». Ну, але паколькі і тут не прагучала клятвы ў вернасці Пазняку і ягонай мудрасці, то таксама «незачот».

Пры гэтым іронія сітуацыі ў тым, што ў Пазняка ёсць палітычны кумір, якога ён практычна абагаўляе — цяперашні прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Той і «лапідарны геній» (выраз ужо трывала ўвайшоў у беларускі лексікон), і «найлепшы прэзідэнт за ўсю гісторыю», і «вялікі чалавек. Дай Бог яму зрабіць усё, што ён думае», і гэтак далей, і да таго падобнае. Ну проста месія, якога Госпад паслаў выратаваць свет.

Але пры гэтым толькі за апошнія паўгода гэты месія гаворыць усялякія кампліменты на адрас Пуціна ледзь не штодня, і з ягоных выказванняў вобраз «мудрага палітыка», які ўсімі фібрамі душы прагне міру, вымалёўваецца вельмі выпукла. Адно што толькі не цалуюцца два мудрыя геніі, ды і тое, відаць, толькі таму, што пакуль не было асабістай сустрэчы.

Але Пазняка гэта ўсё калі і бянтэжыць, то не настолькі, каб ад куміра адвярнуцца — галоўнае, што той за «традыцыйныя каштоўнасці» (Пуцін, дарэчы, за іх таксама) і супраць ненавіснага «лявацтва» (Пуцін салідарны). Ну, а калі заігрывае пры гэтым з Пуціным — то гэта, як і ўсе іншыя, скажам так, дзіўныя крокі, трэба думаць, «праяўленне стратэгічнага думання з разлікам на дзясяткі гадоў наперад. (Далёка не кожны палітык і не кожны народ валодае такім думаннем)».

Вядома, не кожны. Асабліва ў сітуацыі, калі аднаго за «стратэгічнае думанне» ўзносяць да лапідарных нябёсаў, а другога мяшаюць з гаўном.

Каментары53

  • бессэнсоўны постмадэрнізм, які толькі шкодзіць
    26.06.2025
    ваш дзяцюк , не вывучыў за 5 год, бессэнсоўны постмадэрнізм, які толькі шкодзіць ... мой 70 гадовы Шведскі сваяк ў Кенні , за 2 гады вывучыў Суахілі (ведаў цудоўна Ангельскую )
  • бабруйчанін
    26.06.2025
    Шмат увагі персанажу канца 80 х сярэдзіны 90х 20 стагодзя ..вецерану .
    Ен " дазваляе ні.дазваляе" ?? ))
  • Ха
    26.06.2025
    Усё слушна. Але пазнякаўцы ўсё роўна не зразумеюць, бо няма чым. У іх галовах, як і ў ябацек, акрамя любові да свайго куміра нічога няма

Цяпер чытаюць

«За чатыры дні яе тройчы экстранна шпіталізавалі». Беларуска трапіла ў эміграцыйную турму ў ЗША пасля побытавай сваркі з партнёрам11

«За чатыры дні яе тройчы экстранна шпіталізавалі». Беларуска трапіла ў эміграцыйную турму ў ЗША пасля побытавай сваркі з партнёрам

Усе навіны →
Усе навіны

«Цяперашні статус недалёкі ад бамжацкага». Былы палітвязень Ігар Карней расказаў пра праблемы з легалізацыяй17

Урад значна скараціў пералік тавараў, на якія рэгулююцца цэны2

На маскоўскіх могілках адкрылі помнік Аляксею Навальнаму ФОТАФАКТ7

Украінцы кантралююць паветра вакол Крыма. За ноч знішчана яшчэ 10 танкераў5

На самалёце Ryanair падчас палёту адбылася разгерметызацыя, аднаго з пасажыраў ледзь не засмактала ў ілюмінатар7

У Беларусі ўпершыню сталі выкарыстоўваць беспілотныя грузавікі1

Ва Украіне выпускаюць банкноту 2000 грыўняў. Вось хто на ёй будзе5

40‑гадовая мінчанка Наста шукае мужчыну. Галоўнае патрабаванне — каб умеў касіць20

Гомельскі аўтапарк адмяніў нядаўна ўведзеныя рэйсы ў Навазыбкаў на Браншчыне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«За чатыры дні яе тройчы экстранна шпіталізавалі». Беларуска трапіла ў эміграцыйную турму ў ЗША пасля побытавай сваркі з партнёрам11

«За чатыры дні яе тройчы экстранна шпіталізавалі». Беларуска трапіла ў эміграцыйную турму ў ЗША пасля побытавай сваркі з партнёрам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць