Грамадства33

У вёсцы пад Оршай пры падрыхтоўцы да Дажынак знішчылі гістарычныя будынкі

У вёсцы Смаляны Аршанскага раёна рыхтуюцца праводзіць раённыя Дажынкі. Але разам са звычайным упарадкаваннем тут адбываюцца і знішчэнні гістарычных будынкаў, заўважыла выданне Orsha.eu.

Фота: t.me/orshaeu

У вёсцы былі некалькі важных архітэктурных помнікаў і шмат старых дамоў, якія хоць і не занесеныя ў афіцыйныя спісы, але маюць гістарычную і архітэктурную каштоўнасць. Аднак цяпер на захаванне нават афіцыйных помнікаў не хапае сродкаў, не кажучы ўжо пра рамонт іншых будынкаў.

За апошняе дзесяцігоддзе ўлады спрабавалі знішчыць у Смалянах рэшткі былога дамініканскага манастыра — іх удалося абараніць дзякуючы ўмяшанню Акадэміі навук. У мінулым годзе зруйнавалі мясцовы млын, які быў каштоўны сваім абсталяваннем, а таксама стары будынак мясцовага тэхнікума. Цяпер жа, падчас падрыхтоўкі да Дажынак, у адну з начэй, каб не выклікаць незадаволенне сярод насельніцтва, знеслі больш чым 100-гадовы будынак былога гатэля.

Фота: t.me/orshaeu

Гэты гатэль першапачаткова быў пабудаваны мясцовым памешчыкам як жылы дом для працаўнікоў маёнтка. Побач з домам былі стайні, якія ў савецкія часы перарабілі ў жылыя кватэры.

Пасля зносу гатэля стайні засталіся без адной сцяны. А ў ноч з 30 чэрвеня на 1 ліпеня ўлады знеслі і іх. Раніцай мясцовыя жыхары ўбачылі замест стагадовага будынка толькі руіны.

Каментары3

  • Ёсік
    02.07.2025
    С.акалізам лукашэнкаўскім няма справы да гісторыі, мовы, культуры, абы шчэ гадоў 30 яго с.ака на фатэлі сядзела.
  • Ганка
    02.07.2025
    Гэтак і хрушчоўкі праз 25 гадоў стануць культурнаю каштоўнасьцю толькі таму, што ім споўнілася 100 гадоў?
  • Paliašuk
    02.07.2025
    Вандалізм і бандытызм у адным флаконе. Рабацягам за працу ноччу хоць заплоцяць? Ці яны з-пад мянтоўскіх дубінак тыя будынкі зносілі?

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі14

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

ЗША нанеслі ўдары па іранскім востраве Кешм у Армузскім праліве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі14

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць