Гісторыя55

У вежы Шчытоўка Наваградскага замка збіраюцца зрабіць музей

Галоўную вежу Наваградскага замка плануюць аднавіць да гістарычных памераў і арганізаваць у ёй музей, піша Sputnik. У праектным філіяле «Белрэстаўрацыі» паказалі, як вежа можа выглядаць пасля завяршэння рэстаўрацыйных работ.

Старажытны мур і новыя сцены

Аднаўленне галоўнай вежы замка — Шчытоўкі — стане шостай чаргой рэканструкцыі, якая доўжыцца больш за дзесяць гадоў. Праект распрацаваны ў праектным філіяле ААТ «Белрэстаўрацыя» два гады таму, цяпер ён праходзіць апошнія этапы ўзгадненняў.

Як расказаў галоўны архітэктар праекта Андрэй Карпук, задумка ў тым, каб адрэстаўраваць фрагменты захаваных гістарычных сцен, а таксама ўзнавіць страчаныя сцены вежы. Іх вышыня будзе максімальна набліжаная да вышыні гістарычнай часткі.

Паводле зацверджанай канцэпцыі, у Шчытоўцы прадугледжаны варыянт халоднай экспазіцыі. Да руін замка не падведзеныя інжынерныя камунікацыі, акрамя электрычнасці, і праводзіць іх, умешваючыся ў гістарычны культурны пласт, палічылі немэтазгодным.

Інтэр'ер будучага музея. Фота: ААТ «Белрэстаўрацыя»

Работы будуць уключаць рэстаўрацыю захаваных фрагментаў цаглянага муру. Старажытныя сцены ўмацуюць, заробяць расколіны, загладзяць дробныя сколы на фасадах і некаторыя страчаныя ўчасткі. Пры гэтым будуць выкарыстоўваць рэстаўрацыйную цэглу ручной працы, якая па памерах, колеры і фактуры будзе адпавядаць гістарычнай.

Пры аднаўленні страчаных сцен Шчытоўкі плануюць прымяняць спосаб кладкі, які выкарыстоўваўся пры стварэнні гістарычных сцен.

«Страчаныя сцены спецыяльна прапануецца рабіць з новай цэглы. Такі прыём дазволіць паказаць розніцу паміж старадаўнімі і адноўленымі сценамі», — патлумачыў Карпук.

Фота: ААТ «Белрэстаўрацыя»

Шэсць узроўняў і 20 метраў вышыні

Пасля заканчэння работ на Замкавай гары вырасце шасціўзроўневая вежа памерам прыкладна 11,4 на 11,4 метра каля асновы.

Першы ўзровень знаходзіцца на глыбіні больш за пяць метраў, шосты — на адзнацы 12,5 метра. Таўшчыня сцен складзе больш за метр. У адной з новых сцен адновяць унутраную лесвіцу, якая будзе весці на верхні ўзровень.

Фота: ААТ «Белрэстаўрацыя»

Вокны і дзверы ў Шчытоўцы прапануюць зрабіць з дрэва, вокны — з устаўкамі вітражоў. Памеры і форма аконных і дзвярных праёмаў выбіраліся на аснове даных комплексных навуковых даследаванняў і адпавядаюць гістарычнай эпосе. Дах вежы накрыюць дахоўкай.

Старажытныя падмуркі і сярэднявечная прыбіральня

Паводле задумкі, музейная экспазіцыя, якая з'явіцца ў адноўленай пасля рэстаўрацыі Шчытоўцы, будзе прысвечаная гісторыі Наваградскага замка.

Унутры вежы архітэктары запраектавалі шматузроўневую прастору. Тут з'явіцца сучасная металічная лесвіца, якая звяжа ўсе шэсць узроўняў. На ніжнім можна будзе ўбачыць старажытныя падмуркі і сцены вежы, а таксама рэшткі падмуркаў страчанага палаца, які прымыкае да яе — трыбунала.

Фота: ААТ «Белрэстаўрацыя»

На верхніх ярусах плануецца размяшчаць экспанаты, якія дапускаецца экспанаваць у халодным музеі. У асноўным гэта прадметы і артэфакты, знойдзеныя археолагамі падчас раскопак на Замкавай гары, пачынаючы з шасцідзясятых гадоў мінулага стагоддзя. Таксама запланавана абсталяваць музей рознымі мультымедыйнымі прыстасаваннямі.

Верхні ярус запраектаваны як аглядная пляцоўка, канферэнц-зала і зала для часовых экспазіцый у цёплую пару года.

Каб трапіць у вежу, турыстам прапануюць падняцца з першага на шосты ўзровень па лесвіцах, зробленых у тоўшчы аднаўляных сцен. Назад будуць спускацца па лесвіцы, размешчанай у сярэдзіне вежы.

Фота: ААТ «Белрэстаўрацыя»

Пасля рэстаўрацыі Шчытоўкі наведвальнікі таксама змогуць убачыць і адну з самых старых у Беларусі сярэднявечных прыбіральняў — данскер. Гэта канструкцыя ў выглядзе эркера, які выступае за межы асноўнай сцяны. Яе плануюць аднавіць, а таксама максімальна захаваць тыя іншыя старажытныя артэфакты, якія захаваліся да рэстаўрацыі.

Шостая чарга рэстаўрацыі

Аднаўленчыя работы па рэстаўрацыі і кансервацыі праходзяць больш за дзесяць гадоў. Яны ўмоўна падзеленыя на шэсць этапаў, або пускавых комплексаў.

Сёлета завяршылася пятая чарга рэстаўрацыі. Дзякуючы праведзеным работам удалося выратаваць ад разбурэння Касцёльную вежу, якая знаходзілася ў аварыйным стане і магла абрынуцца. Таксама былі ўмацаваныя схілы замкавага ўзгорка.

Падчас пятай чаргі рэстаўрацыі правялі кансервацыю руін замкавых сцен па ўсім перыметры Замкавай гары і руін трох вежаў — Уваходнай, якая знаходзіцца справа ад сучасных уваходнай брамы, Дазорнай і Пасадскай, якія размешчаны злева ад уваходу.

З восені гэтага года ўваход на тэрыторыю Замкавай гары закрыты. Агляд тэрыторыі праводзіцца па квітках пад наглядам супрацоўнікаў музея альбо ў складзе экскурсій.

Шосты этап рэстаўрацыйных работ Наваградскага замка ўключае аднаўленне і стварэнне музея ў вежы Шчытоўка.

Каментары5

  • Наследие
    28.10.2024
    Наследие Остапа Бендера живёт, польские костелы и замки не так разрушали во время воин, которых было куда больше на территории нашей страны. Плюс коммунисты в Беларуси уничтожили много чего.
  • Міндоўг - кароль Літвы.
    29.10.2024
    Наследие Остапа Бендера живёт, бо народ Польшчы шануе не толькі сваю спадчыну, але й размаўляе на роднай. А вось такім як ты, пляваць на родную мову. А уж аб тым, каб берагчы спадчыну продкаў, свайго народу, і казаць няма чаго. Таму вы й маеце, што маеце. Бо большага вы не вартыя.
  • Міндоўг - кароль Літвы.
    29.10.2024
    Цікава, колькі бедаруссаў ведае, што ў Навагрудку пахаваны Міндоўг, кароль Літвы. Што Навагрудак быў першаю сталіцаю Літвы. Хутчэй за ўсё, што 97% не ведае гэнага. Вось такі народзец.

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын48

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская дальнабойшчыца мірна стаяла ў заторы ў Германіі, калі пад яе машыну з размаху рэзнуўся легкавік2

Кіраўніка вялікай кампаніі сельгастэхнікі асудзілі за палітыку

Хацелі ўкласціся ў 45 тысяч, а выйшла 75 тысяч рублёў. Маладыя расказалі пра выдаткі на вяселле17

«Да апошняга моманту верылі, што хвароба будзе пераможаная». Іна Кулей пра хваробу і смерць Аляксандра Мілінкевіча і яго спадчыну4

Ад 49 капеек да 2 рублёў — колькі сёння каштуе кілаграм бульбы ў Мінску

JAC, BMG, Citroen і не толькі. Якія яшчэ маркі аўто збіраюць у Беларусі — апроч Geely13

Удары па сталі. Як расійскія ракеты разбурылі найважнейшую для Украіны металургічную індустрыю1

Расійскія спецслужбы рыхтавалі забойствы Каспарава, Панамарова і іншых апазіцыянераў — El Mundo9

Хто насамрэч пабудаваў туалет каля тэатра імя Янкі Купалы, пра які ёсць знакамітая легенда2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын48

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць