Грамадства

У Заслаўі працягваюць зносіць дамы на цэнтральнай вуліцы. У некаторых яшчэ жывуць людзі

У Заслаўі ў працэсе падрыхтоўкі да абласных «Дажынак» працягваюць работы па зносе старых дамоў на цэнтральнай вуліцы Савецкай. Гэтыя работы заяўляюцца як частка больш шырокага плана па рэканструкцыі вуліцы, дзе плануюць пашырыць праезную частку для паляпшэння дарожнай сітуацыі, піша pristalica.by.

Раней мы паведамлялі, што падчас гэтых работ пад знос трапілі некаторыя будынкі, якія раней уваходзілі ў спіс архітэктурнай спадчыны пад аховай, але не так даўно былі з яго выключаныя. 

Днямі пачалі падрыхтоўку да зносу дома №47, у якім яшчэ жывуць людзі, што выклікала трывогу ў мясцовых жыхароў.

Жыхарам дамоў абяцаюць, што без даху над галавой яны не застануцца — ім даюць арэнднае жыллё. У гэтым доме было 12 кватэр, большасць з іх жыхароў ужо пераехала ў новае жыллё. Аднак трое ўладальнікаў пакуль застаюцца.

Як патлумачыў дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства «Жыллёвік Міншчыны» Арцём Яфрэмаў, работы вядуцца паступова і ўсё ўзгоднена загадзя. Разбіраюць, маўляў, толькі пустую частку будынка, дзе нікога няма. З жыхарамі трох кватэр правялі размову і паабяцалі, што да пятніцы, 11 ліпеня, яны атрымаюць новае арэнднае жыллё.

Па апошніх даных, з трох кватэр насамрэч заселеныя толькі дзве. Як толькі ўсе жыхары выедуць, пачнуцца работы па поўным зносе другой часткі дома.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік1

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»29

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй4

Пацярпелым у ДТЗ з маршруткай каля станцыі метро «Акадэмія навук» дапамога аказана на месцы1

Каля станцыі метро «Акадэмія навук» маршрутка ўрэзалася ў слуп

«Чэрва» з Баранавічаў пратрымаўся на фронце няпоўныя два месяцы. Сям'і цяпер адзін клопат — як аформіць грабавыя7

33‑гадовы беларус, што знік у Італіі, загінуў1

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі15

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік1

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць