Свет88

Гендырэктар IT-кампаніі Astronomer, які трапіў у кадр з каханкай на канцэрце Coldplay, звольніўся

Момант іх абдымкаў разышоўся па сеціве, і гэта ўбачылі мільёны.

Скрыншот з відэа

Генеральны дырэктар IT-кампаніі Astronomer Эндзі Байран, які трапіў у кадр з каханкай на канцэрце Coldplay, падаў у адстаўку. Пра гэта 19 ліпеня паведаміла сама кампанія.

«Як ужо гаварылася раней, Astronomer прыхільная каштоўнасцям і культуры, якімі мы кіруемся з моманту заснавання кампаніі. Ад нашых кіраўнікоў чакаецца, што яны будуць задаваць стандарты як у паводзінах, так і ў адказнасці, але ў апошні час гэтыя стандарты не выконваліся. Эндзі Байран падаў у адстаўку, і Рада дырэктараў прыняла яго адстаўку».

Цяпер шукаюць новага генеральнага дырэктара. Яго абавязкі часова выконвае сузаснавальнік і галоўны дырэктар па прадуктах Astronomer Піт Дэджой.

Нагадаем, на канцэрце гурта Coldplay у Бостане камера выпадкова зняла кіраўніка IT-кампаніі Astronomer Эндзі Байрана і дырэктарку аддзела кадраў Крысцін Кабот, якія стаялі абняўшыся. Відэа паказалі на вялікіх экранах стадыёна падчас песні як частку традыцыйнага моманту kiss cam (камеры для пацалункаў). Мужчына раптоўна адхінуўся ад жанчыны і схаваўся за агароджу, а яна прыкрыла твар рукамі. Але сцэну ўбачылі 66 тысяч гледачоў у жывым эфіры і пасля мільёны ў сацыяльных сетках.

Каментары8

  • даведка
    20.07.2025
    Лукашенко как женатый человек мог бы последовать его примеру, но не будет этого делать, потому что всем его студенткам уже исполнилось восемнадцать.
  • Пытанне
    20.07.2025
    Калі сыдзе Ціханоўская за правал Чорнай кнігі Беларусі, Гаюна і дыверсію з Мельнікавай?
  • Карына
    20.07.2025
    Ната, ябацькі мінусуюць. Ім не зразумець, што ў краінах з сапраўдным Правам такія сітуацыі вядуць у Суд. Таксама сапраўдны. Ябацькам вельмі падабаецца, калі на “савяшчаніях” вусаты правадыр гаворыць пра міністраў, якія кладуць каханак у кабінетах. Гэта ж цікава!!!! Быдлоце гэта заўсёды цікава.

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне4

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

У Беларусі выставілі на продаж 3‑пакаёвую кватэру за 45 рублёў

Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой47

Аўтападборшчык паказаў якасць афарбоўкі новых Belgee: месцамі бачны толькі грунт11

Ці можна рабіць сэлфі ў прымерачнай крамы? Адвакатка патлумачыла, што дазволена

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Барселоне акцыі пратэсту завяршыліся сутыкненнямі з паліцыяй і рабаваннямі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне4

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць