Грамадства2828

Вядучая «Марафону адзінства» ў падтрымку Лукашэнкі адпачывала ў Латвіі

Вядучая тэлеканала «Беларусь 5» Марыя Багатыр кажа, што «Беларусь не спыніць ні санкцыямі, ні ціскам: мы зможам супрацьстаяць абсалютна ўсяму». Але ж і адпачынак у Еўрасаюзе яна таксама любіць.

Марыя Багатыр. Тут і далей фота з яе інстаграма

Вядучая Марыя Багатыр на БТ звычайна расказвае пра вандроўкі ці спартыўныя мерапрыемствы. Летась яна разам з расійскім цыркачом Эдгарам Запашным вяла экстрэмальнае шоу «Героі».

Заставацца «па-за палітыкай» у Марыі не атрымоўваецца. Яна крытыкавала санкцыі ў адносінах да беларускіх і расійскіх спартсменаў, якія не дапушчаны да прэстыжных сусветных спаборніцтваў. «Беларускую машыну — я вельмі люблю гэта казаць! — не спыніць ні санкцыямі, ні ціскам: мы зможам супрацьстаяць абсалютна ўсяму», — казала вядучая.

Багатыр прымала ўдзел у лукашэнкаўскіх чэмпіянатах па колцы дроў сярод прапагандыстаў. А ў жніўні 2022-га асвятляла міжнародныя вайсковыя гульні і шчасліва фатаграфавалася на фоне прадстаўнікоў расійскай арміі.

Летась жанчына таксама была вядучай праўладнага «Марафону адзінства», галоўнай мэтай якога была падтрымка Лукашэнкі напярэдадні чарговых выбараў. А пасля дзякавала ў сацсетках арганізатарам за «магчымасць весці такое знакавае для нашай краіны мерапрыемства».

Некалькі дзён таму тэлевядучая апублікавала ў інстаграме фотаздымкі ў купальніку і відэа, зробленыя на беразе Балтыйскага мора ў Латвіі. Марыя пазначыла геалакацыю — Юрмала. Парадаваўся за калегу нават прапагандыст Ігар Тур, паставіўшы лайк.

Гэта не першы раз, калі Марыя адпачывае ў Еўропе. Летась у верасні яна прызнавалася ў любові Парыжу і паказвала, як цудоўна бавіць час з сяброўкай у Дыснэйлэндзе.

Дарэчы, муж Марыі — беларускі пяціборац Ілля Палазкоў. Раней хлопец расказваў, што марыць пра алімпійскі медаль. Ён удзельнічаў у Алімпіядзе ў Токіа і нёс чырвона-зялёны сцяг на цырымоніі закрыцця.

Нейкі час пасля нападу Расіі на Украіну Ілля спрабаваў выглядаць аптымістам, нягледзячы на нядопуск праз санкцыі беларусаў на прэстыжныя міжнародныя спаборніцтвы. І нават падтрымліваў тэзіс прапаганды, што расійскі Кубак Ляднёва — гэта нармальная альтэрнатыва Кубка свету.

Летась Ілля прызнаўся ў сацыяльных сетках, што пакінуў вялікі спорт і пачаў займацца больш празаічнай справай — стаў рыэлтарам.

Каментары28

  • Огонёк
    25.07.2025
    А муж объелся груш?)
  • Які жах!
    25.07.2025
    Тур одобряет поездку во вражескую Латвию?! Хотя этот скорее всего на красивую девушку в купальнике засмотрелся. Бедная, бедная Ксюша. Хоть бы кто ей рассказал про похождения муженька
  • даведка
    25.07.2025
    Какое ж это единство, если Мария в Латвии, а Лукашенко никогда не был в Эстонии?

Цяпер чытаюць

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі43

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрапейскія лідары Расіі: Еўропа сама вызначыць архітэктуру бяспекі кантынента5

У Мінску выпаў першы снег ВІДЭА2

У Крамлі пракаментавалі вынікі сустрэчы з амерыканскімі перамоўнікамі2

Наступны раўнд перамоў па Украіне мае прайсці на наступным тыдні3

Іларыёнаў: Пуцін пойдзе на саступкі тады, калі спыніцца прасоўванне расійскай арміі9

Муж меркаванай кітайскай шпіёнкі Эліс Хуанг сам пазнаёміў яе з кіраўніком Nvidia8

Пуцін, верагодна, стаў дзедам чацвёрты раз. Хлопчыка назвалі Адрыянам1

«Я быў у ГУБАЗіКу, быў у Мінкульце. Куды яшчэ схадзіць?» Віталя Артыста прызналі дармаедам9

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі43

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць