Моды2424

Дзяўчына з Брэста вырабляе какошнікі. І шчыра не разумее, чаму на іх зусім няма попыту

Лізавета напісала ў трэдсах, што мае вялікую патрэбу ў замовах. Але атрымала шмат хэйту ў каментарыях.

Тут і далей фота з сацсетак Лізаветы Наркун

Лізавеце Наркун 25 гадоў, яна жыве ў Брэсце і працуе рэгенткай хору ў Гарнізонным храме Святога Мікалая Цудатворца. Дзяўчына вырашыла паспрабаваць сябе ў новай сферы — пачала вырабляць какошнікі.

Натуральна, попыту на такі традыцыйна рускі аксэсуар у беларусаў няма: на прафесійны акаўнт Лізаветы ў інстаграме падпісана менш за 200 чалавек. Але энтузіазм у дзяўчыны не згасае. Яна паведаміла ў трэдсах, што мае вялікую патрэбу ў замовах.

У каментарыях шмат хто падказаў, што мэтавая аўдыторыя такіх упрыгожанняў жыве не ў нашай краіне. Некаторыя раілі паспрабаваць прадаваць какошнікі недзе побач з вакзалам, каб іх маглі пабачыць расійскія турысты.

Адзначалі, што гандляваць какошнікамі ў Беларусі так жа дзіўна, як, напрыклад, спрабаваць зарабіць тут на ханбокі (гэта традыцыйнае карэйскае адзенне) ці на вышыванках у Кеніі.

Беларускі шчыра прызнаюцца, што не разумеюць, навошта ім тыя какошнікі: бо гістарычна — гэта не наш аксэсуар, а без гістарычнага складніку такое ўпрыгожванне выглядае даволі спрэчна.

Тым, хто шчыра піша, што больш цікавіцца беларускімі традыцыямі, знаходлівая майстрыха прапаноўвае кампрамісны варыянт — зрабіць на замову какошнік з валошкамі ці з арнаментам. Але выглядае, што зноў міма.

Лізавета Наркун

На пытанне, як увогуле магла з’явіцца ідэя для такога ўласнага мікра-брэнду, Елізавета адказвае:

— Сядзела неяк і думала, што я ўмею рабіць. І зразумела, што добра вырабляю какошнікі. Вось і стала адзінай у Беларусі майстрыхай па стварэнні какошнікаў. Але я ніколі не казала, што гэта ўзята з беларускага строю. Мае ідэі ўзяты са стылю візантыйскіх жаночых галаўных убораў, якія па ўсёй Еўропе здабылі вялікі поспех сярод заможных дзяўчат.

Былі і тыя, хто параіў Елізавеце пачаць называць свае вырабы проста абручамі і не злаваць беларусаў словам «какошнік».

Хаця сярод беларускіх жанчын такі тавар ацэніць спявачка Жанэт — яна нядаўна ўзяла моду спяваць пра тое, «як хораша дома», з какошнікам і самаварам у руках.

Скрыншот відэа спявачкі Жанэт

Каментары24

  • Квітнеючая
    30.07.2025
    Тэкля гаварыць што ентай спадарыні лутшэ валянкі распісваць, бо бахілы ціснуць ажно какошнік з каўтуна прадзёўбаўся
  • Тяжелый случай
    30.07.2025
    Походу, у нее русский мир засел в ее голове на уровне подсознания.
  • не такі, як ёсць
    30.07.2025
    Усё проста, трэба перабірацца бліжэй да спажыўцоў гэтага лайна: чамадан-вакзал-масковія

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла22

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Кантакты з рэжымам могуць быць карыснымі, але санкцыі ЕС трэба захаваць9

«Мы чакалі цябе». Як венесуэльцы сустракалі Марыю Мачада ВІДЭА3

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў68

Маленькага сына забітай у Ізраілі беларускі хоча забраць сям’я Алі, падазраванага ў забойстве. Дзед ідзе ў шарыяцкі суд14

Севярынец расказаў, як на з’ездзе БХД лавілі агентаў33

Перададзены Польшчай у Беларусь у рамках абмену агент Надзейка паведамляў КДБ прозвішчы ўдзельнікаў «Паспалітага рушэння»5

На аўкцыёнах прадалі дзве канфіскаваныя кватэры Аляксандра Азарава5

Апошні бой Нетаньяху? Ізраіль рыхтуецца да парламенцкіх выбараў — першых пасля 7 кастрычніка і вайны1

Варонеж атакавалі дроны. У горадзе пажары8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла22

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць