Меркаванні166166

Пазняк: Офіс Ціханоўскай ляжыць гнілой калодай на шляху беларускага развіцця і барацьбы за вольную Беларусь

Ветэран беларускага руху Зянон Пазняк адказаў у фэйсбуку на сумневы аднаго з ягоных падпісчыкаў, што нацыянальная беларуская грамадзянская супольнасць здолее самаарганізавацца за мяжой на валанцёрскіх пачатках. На ягоную думку, шанцы на самаарганізацыю і ўздым ёсць, ды і энтузіястаў гэтай справы хапае, але з іх дарогі мусіць быць прыбраная сур'ёзная перашкода. 

Зянон Пазняк

На думку Зянона Пазняка, для дасягнення мэты самаарганізацыі трэба выконваць і ажыццяўляць два правілы:

«1) Развіццё беларускай нацыянальнай асветы, прыняцце беларускай нацыянальнай ідэалогіі і сцверджанне беларускай мовы ў дачыненнях.

2) Нацыянальныя суполкі і палітычныя арганізацыі (катэгарычна) не павінны арыентавацца на манетарную актыўнасць (гранты) і на фінансавую дапамогу еўрапейскіх фондаў і структур (магчымыя, аднак, сумесныя гуманітарныя праекты).

Задача — абаперціся на беларускі бізнэс (нацыянальную буржуазію). Такія асобы таксама ёсць».

У якасці паспяховага прыкладу такога кшталту Пазняк называе «вопыт пасляваеннай беларускай эміграцыі, якая валодала якасцямі, адзначанымі ў пункце 1». У той жа час эміграцыя 2020 года «атручаная маскоўскім уплывам», таму для яе выкананне гэтага пункта запатрабуе часу. Увогуле ж:

«Вельмі важна тут ліквідаваць галоўную перашкоду — ОСЦ («Офіс Святланы Ціханоўскай»), які ляжыць гнілой калодай на шляху беларускага развіцця і барацьбы за вольную Беларусь».

Пасля таго ветэран беларускага руху заклікае беларусаў не ўдзельнічаць у арганізаванай Офісам Святланы Ціханоўскай канферэнцыі «Новая Беларусь» у Варшаве, прызначанай на 9-10 жніўня.

«З цягам часу, калі самаструктураванне і самаразвіццё беларускай эміграцыі набудзе шырэйшы працяг і лепшы нацыянальны ўзровень, тэндэнцыі кансалідацыі павялічацца і стане магчымым стварэнне ўсеагульных беларускіх прадстаўніцтваў», — абяцае Зянон Пазняк.

Але для гэтага павінен яшчэ прайсці «неабходны этап».

Каментары166

  • Агентура
    06.08.2025
    Вставь подходящее '...... ..... ляжыць гнілой калодай на шляху беларускага развіцця і барацьбы за вольную Беларусь.'
  • Отец Засандалий
    06.08.2025
    С нетерпением ждём обратку пню трухлявому.
  • Шчучыншчына
    06.08.2025
    Чакаем на неадёмныя каментары (а)фанатаў Пазняка "." і "Найперш не галасі!", якія не прапускаюць ніводнага артыкула пра "ветэрана беларускага руху".

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць