Свет33

Еўропа падтрымала адмову Украіны здаваць свае тэрыторыі Пуціну без ягоных саступак

Еўрапейскія краіны разам з Украінай распрацавалі і прадставілі альтэрнатыўны план мірнага ўрэгулявання ў адказ на прапанову прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна аб спыненні агню, піша The Moscow Times.

Фота: president.gov.ua

Паводле інфармацыі The Wall Street Journal, два еўрапейскія чыноўнікі, знаёмыя з ходам перамоў, расказалі, што гэты дакумент прызначаны стаць асновай для будучай сустрэчы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з Пуціным.

Ініцыятыва, узгодненая падчас сустрэчы з высокапастаўленымі прадстаўнікамі ЗША ў Вялікабрытаніі, адмаўляе прапанову Расіі перадаць частку падкантрольных Украіне тэрыторый Данецкай вобласці ў абмен на спыненне баявых дзеянняў.

Паводле еўрапейскага плана, спыненне агню павінна адбыцца да пачатку любых далейшых крокаў па ўрэгуляванні канфлікту. Тэрытарыяльныя кампрамісы магчымыя толькі на ўзаемнай аснове — калі Украіна адводзіць войскі з адной тэрыторыі, Расія павінна зрабіць гэта самае з іншай. Галоўнай умовай з’яўляецца забеспячэнне цвёрдых гарантый бяспекі для Украіны, уключаючы магчымае ўступленне ў НАТА.

План быў прадстаўлены віцэ-прэзідэнту ЗША Джэю Дзі Вэнсу, дзяржсакратару ЗША Марка Рубіа, а таксама спецыяльным прадстаўнікам Трампа Кіту Келагу і Стыву Уіткафу. Вэнс пры гэтым прысутнічаў асабіста, астатнія — праз відэасувязь.

Дарадцы еўрапейскіх лідараў перадавалі гэты дакумент амерыканскаму боку, каб вызначыць выразныя «чырвоныя лініі» для будучых перамоў з Расіяй.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон у сваім паведамленні ў сацсетцы X заявіў, што будучыня Украіны не можа вырашацца без саміх украінцаў, якія ўжо больш за тры гады змагаюцца за сваю свабоду і бяспеку. Ён таксама падкрэсліў, што Еўропа павінна быць часткай гэтага рашэння, бо гэта тычыцца і яе ўласнай бяспекі.

Паводле звестак агенцтва Bloomberg, 6 жніўня на сустрэчы Пуціна з Уіткафам у Крамлі расійскі лідар прапанаваў спыніць баі, калі Украіна адмовіцца ад Данецкай і Луганскай абласцей. Што тычыцца Херсонскай і Запарожскай абласцей, то Пуцін, як паведамляе агенцтва, паабяцаў «замарозіць» там лінію фронту.

ЗША паведамлялі, што Пуцін нібыта гатовы на перамір’е пры ўмове выводу ўкраінскіх войскаў з Данбаса. Аднак крыніцы нямецкага выдання Bild сцвярджаюць, што Масква па-ранейшаму патрабуе поўнага кантролю як над Запарожскай, так і над Херсонскай абласцямі.

Пасля сустрэчы Пуціна з Уіткафам Дональд Трамп адклаў увядзенне новых санкцый супраць Расіі і абвясціў пра саміт з Пуціным, які адбудзецца 15 жніўня на Алясцы. Трамп таксама заявіў, што ўкраінскаму прэзідэнту Уладзіміру Зяленскаму давядзецца «нешта падпісаць», адзначыўшы пры гэтым, што перамовы складаныя і магчымы абмен тэрыторыямі, не ўдакладніўшы, якіх менавіта.

Украіна катэгарычна адхіліла ўсе ўмовы, звязаныя з адмовай ад сваіх земляў. Уладзімір Зяленскі нагадаў, што пазіцыя Украіны замацаваная ў Канстытуцыі: «Адступаць ад гэтага ніхто не будзе і не зможа. Украінцы не будуць аддаваць сваю зямлю акупанту».

Каментары3

  • Filipp
    09.08.2025
    Тут план зразумелы "Зброі нет, но вы держітесь".
  • Тут план зразумелы
    09.08.2025
    Россия уже потеряла, как Советский Союз 10 раз в Афганистане.
    Но вы держитесь, русские бабы еще нарожают.
  • Счетоводам
    09.08.2025
    Тут план зразумелы, а сколько потеряла Украина? А сколько украинцев уехало и назад не вернутся? Рожать будет некому и не от кого.

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць