Свет77

«Уіткаф не ведае, пра што кажа». Спецпасланнік Трампа няправільна зразумеў Пуціна — Крэмль усё яшчэ хоча атрымаць чатыры ўкраінскія вобласці

Уладзімір Пуцін па‑ранейшаму хоча цалкам кантраляваць Данецкую, Луганскую, Запарожскую і Херсонскую вобласці. Ён прапанаваў толькі частковае спыненне агню — адмову ад удараў па энергетычнай інфраструктуры і буйных гарадах у тыле. Але не ўсеагульнае спыненне агню, кажуць крыніцы Bild.

Contributor / Getty Images

ЗША ж, наадварот, прапанавалі замарозіць канфлікт па бягучай лініі фронту ў абмен на шырокае зняцце санкцый і новыя эканамічныя пагадненні з Расіяй. Паводле інфармацыі Bild, Крэмль на гэтую прапанову ісці не захацеў.

Больш за тое, спецпасланнік ЗША Стыв Уіткаф няправільна зразумеў заявы Пуціна і прыняў іх за саступку. Так, запатрабаваны Расіяй «мірны адступ украінцаў» з Херсона і Запарожжа ён зразумеў як прапанову «мірнага адступлення» расіян з гэтых рэгіёнаў.

«Уіткаф не ведае, пра што кажа», — заявіў украінскі ўрадавы чыноўнік у размове з Bild. Паводле інфармацыі рэдакцыі, такую ацэнку падзяляюць і прадстаўнікі нямецкага ўрада.

Увечары 7 ліпеня, як стала вядома Bild, адбылася тэлефонная канферэнцыя паміж ЗША — а менавіта спецпасланнікам Уіткафам, дзяржсакратаром Марка Рубіа і віцэ-прэзідэнтам Джэй Дзі Вэнсам — і еўрапейскімі партнёрамі.

У еўрапейцаў склалася ўражанне, што амерыканцы яшчэ самі не прыйшлі да адзінага разумення таго, што адбываецца. Гэта было звязана перш за ўсё з Уіткафам, чые заявы пра яго размову з Пуціным у Крамлі былі ўспрыняты як блытаныя. Еўрапейцам ён здаўся перагружаным і малакваліфікаваным, калі казаў пра тэрытарыяльныя пытанні.

Акрамя таго, відавочна, што паміж Уіткафам і Рубіа існуюць разыходжанні наконт ролі Еўропы. Дзяржсакратар падкрэсліваў, што еўрапейцы павінны быць уцягнуты ў перамоўны працэс, у тым часе як Вэнс і Уіткаф хацелі толькі інфармаваць Еўропу аб выніках далейшых крокаў Трампа.

Каментары7

  • %
    09.08.2025
    Ну гэта ўжо цяплей, як той казаў
  • .
    09.08.2025
    "Уіткаф няправільна зразумеў заявы Пуціна..."
    Панабіраюць па аб'явах...
    Яшчэ адзін прыклад, як губляцца прафесіяналізм у вертыкалях улады.

    Або ён ізноў не ўзяў свайго прафесійнага перакладчыка і карыстаўся крамлёўскімі?
    Як раней: https://nashaniva.com/367614
  • Цім
    09.08.2025
    Я лічу, што ніякай "Аляскі" 15 жніўня не будзе. Што знойдуцца разумныя людзі, якія параяць Трампу не зганьбіць свой "імідж" канчаткова.

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць