Прадпрыемства адмяняе шэраг аўтобусаў паміж двума сталіцамі.
«Дзяржаўным прадпрыемствам «Мінсктранс» з 14 жніўня да атрымання неабходных дазвольных дакументаў часова прыпыняецца выкананне рэйсаў па міжнародным маршруце Мінск — Вільня — Мінск з часам адпраўлення з Мінска ў 01:50, 10:20, 12:00, з Вільні ў 08:00, 17:30, 18:00», — гаворыцца ў паведамленні.
Таксама ўчора стала вядома, што буйны аўтаперавозчык «Еўралайнс» адмяняе да 75 працэнтаў рэйсаў паміж Мінскам і Вільняй.
Так на 12 жніўня былі адменены 20 рэйсаў з 26 паміж Беларуссю і Літвой. Засталіся толькі рэйсы з Мінска ў Вільню на 14:20, 16:00 і 20:00, а таксама з Вільні ў Мінск на 6:40, 9:00 і 13:00. Тое ж тычылася і 13 жніўня.
Афіцыйная прычына такой сітуацыі перавозчыкам не агучвалася. Тыя, каму пашанцавала звязацца са службай падтрымкі, атрымалі ветлівы адказ, што перавозчык робіць усё магчымае для таго, каб выправіць сітуацыю.
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары
что тут непонятного.
они от страха готовы вообще границу закрыть в любой момент.. наглухо.. а лучше еще всех с белпаспортом вывезти куда-нить.
Ну, лягічна ж меркаваць, што транспартная плынь, праз калапс у Берасьці, хлыне на ліетувіскую мяжу, гэта ўжо пачалося... А ім яно трэба ? :))