Грамадства2929

Лінгвістычны ўніверсітэт цяпер будзе звацца іначай. Ранейшую назву Лукашэнка палічыў «мацернай»

Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт (МДЛУ) афіцыйна памяняў сваю назву. Цяпер ён называецца Беларускім дзяржаўным універсітэтам замежных моў (БДУЗМ).

На сайце былога МГЛУ з’явілася навіна, што 6 жніўня 2025 года міністр адукацыі Беларусі афіцыйна зацвердзіў перайменаванне ўніверсітэта і ўнёс адпаведныя змены ў яго статут.

Акрамя таго, 8 жніўня Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт зарэгістраваў новую назву ў адзіным дзяржаўным рэестры юрыдычных асоб і прадпрымальнікаў і выдаў адпаведнае пасведчанне.

На рускай мове ўстанова будзе называцца Белорусский государственный университет иностранных языков (БГУИЯ), а на англійскай — Belarusian State University of Foreign Languages (BSUFL).

Ужо старую назву «Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт» ВНУ атрымала ў 1993 годзе, а раней яна называлася Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытутам замежных моў.

Гэтае перайменаванне відавочна звязана з тым, што ў лістападзе 2024 года на гэту «праблему» звярнуў увагу сам Лукашэнка. Паміж ім і ягонымі чыноўнікамі тады адбылася размова, якую працытавалі прапагандысты:

— Быў іняз.

— Быў.

— Ну а чаго мацернымі словамі абазвалі?

— Гэта дакладней, лепш ці модна было?

— Была такая мода — пераймяноўваць.

— Быў інстытут — стаў універсітэт.

— Калі пытаюцца дарогу, кажуць: дзе МДЛУ не ведаем. А іняз…

— Гэта ж мацернае слова.

— Як наргас.

— Ледзь не ЛГБТ.

Раней у Віцебску перайменавалі факультэт, назву якога Лукашэнка назваў «мацернай».

Каментары29

  • даведка
    12.08.2025
    Я думал, МГЛУ снова станет инязом, а он вместо этого стал БГУИЯ... Ниууя не понял.
  • Барадзед
    12.08.2025
    Бгуя.
  • Абу
    12.08.2025
    Падрыхтавацца Педагагічнаму - будзе Інстытут вучыцелек, і Медычнаму - будзе Інстытут мамаў Коляў.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі12

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра страты Расіі на вайне ва Украіне да кастрычніка?2

Познер: Захад хацеў справакаваць Пуціна, а Расія ў выніку пераможа63

«Свабода пераможа рабства». Статкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі ЕС6

Нягледзячы на «цяжкае выгаранне» экс-канцлер Германіі Шродэр зоймецца стратэгічным суправаджэннем бізнэсу гіпермаркетаў у Расіі3

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў4

Навукоўцы знайшлі планету, якая круціцца вакол сваёй зоркі «не ў той бок». Як такое магчыма?2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак35

«Ці ёсць сэнс за іх чапляцца?» Пуцін намякнуў пра гатоўнасць спыніць вайну, калі яму здадуць Данбас30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі12

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць