Свет44

Трамп параіў Украіне згаджацца на здзелку з Расіяй. На якую — не распавёў

Пасля сустрэчы з Пуціным прэзідэнт ЗША даў інтэрв’ю Fox News. У ім ён ацаніў перамовы «на дзясятку», бо «добра, калі буйныя ядзерныя дзяржавы размаўляюць».

Фота: Jae C. Hong / AP

Трамп абвясціў па выніках сустрэчы, што Пуцін хоча «вырашыць праблему», а Расія і Украіна блізкія да здзелкі. Якія параметры гэтай здзелкі, і на што згодны Пуцін, Трамп не сказаў, піша Бі-бі-сі.

Не сказаў ён нават, і па якіх пытаннях ён не згодны з расійскім прэзідэнтам. Трамп заявіў, што на гэтае пытанне «хацеў бы не адказваць».

Тым не менш ён заявіў, што «цяпер справа за прэзідэнтам Зяленскім». Сам жа амерыканскі прэзідэнт гатовы арганізаваць сустрэчу Пуціна і Зяленскага ўжо на наступным тыдні.

«Зараз яны збіраюцца арганізаваць сустрэчу прэзідэнта Зяленскага з прэзідэнтам Пуціным. А я, здаецца, нават не прасіў іх аб гэтым. Не тое каб я хацеў там быць, але я хачу ўпэўніцца, што гэта будзе зроблена», — сказаў Трамп.

З гэтых слоў не ясна, хто ўсё ж такі арганізуе сустрэчу — Масква ці Кіеў.

Трамп таксама заявіў, што ён і Пуцін у многім узгаднілі і пытанне аб гарантыях бяспекі Украіны.

Ён таксама сказаў, што раіць Зяленскаму згаджацца на здзелку з Пуціным: «Расія — вельмі магутная дзяржава, а яны — не».

Адказваючы на пытанне аб другасных санкцыях у дачыненні да Кітая за куплю расійскай нафты, Трамп сказаў: «З-за таго, што адбылося сёння, я думаю, пакуль нам не трэба пра гэта думаць». Але дапусціў, што праз два-тры тыдні пра гэта зноў можна будзе падумаць.

Пуцін, у сваю чаргу, распавёў Трампу пра недасканаласць выбарчай сістэмы ЗША

Трамп заявіў, што Уладзімір Пуцін растлумачыў яму, чаму ён прайграў папярэднія выбары Джо Байдэну. Па версіі Пуціна, уся справа ў існуючай у ЗША сістэме галасавання па пошце.

З яго словаў, прэзідэнт Расіі распавёў, што ні ў адной краіне больш няма такога галасавання, і гэта недэмакратычная працэдура, бо бюлетэнь, дасланы па пошце, праходзіць праз мноства рук.

Праўда, галасаванне па пошце існуе ў многіх краінах свету, напрыклад, у Брытаніі, Германіі, Аўстрыі, Канадзе, Швейцарыі і многіх іншых краінах.

Міжнародны інстытут дэмакратыі і электаральнай дапамогі (IDEA) і Камісія ЗША па дапамозе выбарам адзначаюць, што ўзровень пацверджаных выпадкаў махлярства пры галасаванні па пошце — вельмі нізкі. У ЗША, напрыклад, за перыяд 2000—2020 гг. выяўлена каля 0,00006% бюлетэняў з парушэннямі.

Каментары4

  • Гарамбуш
    16.08.2025
    Это типа путин пытался сказать, что Трамп не легитимный, поэтому сделка будет иметь нулевую силу?
  • Я вам распаўю свой верш..
    16.08.2025
    >якую — не распавёў -- А ЧАМУ "НЕ РАСКАЗАЎ"?!!!

    копі-пэйст:

    "Сёння многімі дзеяслоў «распавесці» ўспрымаецца як адметная адзінка беларускай мовы. На самай жа справе гэтае слова запазычана зусім нядаўна. Прычым запазычана яно без уліку асаблівасцяў нашай мовы.

    Пра гэта ў 1997 годзе ў газеце «Наша слова» пісаў акадэмік Аляксандр Падлужны

    Пра небеларускае паходжанне гэтага слова гаварылі не толькі навукоўцы. Пісаў пра яго, напрыклад, і наш славуты літаратар Янка Брыль. У яго кнізе 1994 года «Вячэрняе» (стар. 183) чытаем:
    «З любові да Валодзі [Караткевіча] маладыя ўляпіліся за набытыя ім на вучобе ў Кіеве ўкраінізмы. Распавядаць — ад росповідати, ад чаго ў іх пайшоў і распавед, і прыкры наватвор аповяд, і распавяду, а то і такое ў маладой, шыкоўнай паэткі са сцэны: «Я вам распаўю свой верш...» Нібыта ён, шануючы вас, саграшыў у пялёначкі».
    Такім чынам, калі вы хочаце, каб ваша беларуская мова была натуральнай, сапраўды падобнай да мовы нашых продкаў, да мовы класікаў нашай літаратуры, то вам варта пазбягаць у маўленні дзеясловаў «распавесці», «распавядаць». Да таго ж у беларускай, акрамя «расказваць», ёсць слова «апавядаць» (але няма «апавесці»). "
  • Прохожий
    16.08.2025
    Гарамбуш, это типа пуйло предложил внедрить систему "как в рф", чтобы трамп мог править до своей смерти.
    Может шутка, а может действительно они заключили сделку, только не по Украине, а между собой. Пуйло знает о тщеславии рыжего балабола и, уверен, использует это на 100% для своей выгоды.
    Я не стал бы украинцам и европейцам надеяться на трампа. Он слабак и не в состоянии решить вопрос с войной. На него много компромата у рф-ии, ещё со времён конца 20 века. И ему пришлось бы многим пожертвовать, чтобы поставить на место пуйло.
    Он не та знаковая для человечества фигура, которая может решать столь глобальные вопросы.

Цяпер чытаюць

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі10

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўскі ў навагоднім звароце заклікаў да «фінляндызацыі», даравання тым, «каго папутаў бес», і павагі да Трампа32

«Пакуль Auchan адкрыты, скіньце грошай». Беларуска двойчы расчаравалася ў эмігрантах, якім дапамагала, але працягвае верыць людзям4

Апублікавалі рэйтынг самых маладых мільярдэраў свету

Праблема з некарэктнымі балансамі на картках узнікла ў шасці банкаў2

На Случчыне са стральбой затрымалі мужчыну, падазраванага ў выкраданні дзяўчыны

Рамзан Кадыраў тыдзень не з'яўляецца на публіцы. Кажуць, што яго тэрмінова шпіталізавалі ў Маскве4

Ці можна пакараць суседзяў за шумнае застолле ў навагоднюю ноч?3

Лукашэнка з Пуціным паразмаўлялі па тэлефоне5

Сёлета ў конкурсе на найлепшую паштовую марку года ўпершыню за 4 гады перамаглі не сілавікі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі10

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць