Масква пакуль афіцыйна не пацвярджала, што такая сустрэча плануецца.

Марка Рубіа. Фота: AP
Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа ў эфіры Fox News сказаў, што Белы дом працуе над арганізацыяй сустрэчы прэзідэнтаў Расіі і Украіны.
«Сам факт таго, што Пуцін сказаў: «Добра, я сустрэнуся з Зяленскім» — гэта вялікая падзея. Тое, што людзі цяпер гавораць адзін з адным — гэтага не адбывалася ўсе тры з паловай гады [вайны ва Украіне]», — адзначыў ён.
З расійскага боку меркаваная сустрэча пакуль не пацвярджалася.
Напярэдадні канцлер Германіі Фрыдрых Мерц паведаміў, што сустрэчу плануюць правесці на працягу двух тыдняў. Па інфармацыі Reuters, яна можа адбыцца ў Венгрыі.
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары