Свет66

У Еўропе не ведаюць, адкуль узяць салдат для адпраўкі міратворцаў ва Украіну

Еўрапейскія краіны паабяцалі за тыдзень падрыхтаваць план з гарантыямі бяспекі для Украіны, каб умацаваць пазіцыю прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага на магчымых перамовах з Уладзімірам Пуціным. Аднак асноўная праблема — забяспечыць гэты план рэальным зместам, г. зн. дастатковай колькасцю салдат з адпаведным мандатам і фінансаваннем, піша The Moscow Times.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Malin Wunderlich/picture alliance via Getty Images

На сустрэчы еўрапейскіх лідараў 19 жніўня абмяркоўвалася адпраўка кантынгенту ва Украіну пасля завяршэння ваенных дзеянняў. Прадстаўнікі каля 10 краін, уключаючы Вялікабрытанію і Францыю, нібыта гатовыя даць войскі.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заявіў, што Еўропа гатовая разгарнуць «сілы падтрымкі» — брытанскія, французскія, нямецкія, турэцкія і іншыя — для аперацый у паветры, на моры і на сушы. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, праўда, выключыў адпраўку амерыканскіх салдат, адзначыўшы, што першымі ва Украіну прыйдуць вайскоўцы Францыі, Германіі і Вялікабрытаніі.

Аднак застаюцца многія пытанні: якія краіны канкрэтна адправяць войскі, на якіх умовах іх размесцяць, як яны будуць рэагаваць на напады, хто будзе за гэта ўсё плаціць.

Каб абараніць сябе ад магчымай агрэсіі Расіі, салдатам патрэбен «баявы мандат», аднак кантроль за выкананнем міратворчай місіі ляжыць на ўкраінскіх войсках. Французскія чыноўнікі ўжо папярэдзілі пра небяспеку «тэарэтызацыі» пры адпраўцы войскаў.

Лідарамі кааліцыі з’яўляюцца Эмануэль Макрон і прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер, якія хочуць засведчыць важную ролю сваіх краін на сусветнай арэне. У абодвух, аднак, хісткія пазіцыі ўнутры краіны, што робіць план складаным для рэалізацыі.

У Германіі ёсць праблемы з колькасцю войскаў. Хоць федэральны канцлер Фрыдрых Мерц здолеў правесці закон аб павелічэнні фінансавання Бундэсвера, ягоная рэформа яшчэ далёкая да завяршэння. Цяпер у нямецкай арміі крыху больш за 182 000 салдат, а пастаяннае разгортванне бранятанкавай брыгады ў Літве адбываецца паэтапна. Да патрэбных 5000 баяздольных вайскоўцаў гэты кантынгент дасягне толькі ў 2027 годзе.

Сам Мерц прызнаў, што пакуль рана даваць канчатковыя адказы. Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі пры гэтым адзначае, што рашэнне аб адпраўцы войскаў павінен прымаць парламент, а не канцлер. Апазіцыйныя ж партыі, «Альтэрнатыва для Германіі» і Левая партыя, катэгарычна супраць размяшчэння войскаў ва Украіне.

Польшча, нягледзячы на сваю вялікую армію, не збіраецца адпраўляць ва Украіну сваіх вайскоўцаў, хоць і бярэцца дапамагчы з лагістыкай. Паводле слоў польскага чыноўніка, Польшча не можа аслабіць свае ўласныя сілы на мяжы з Расіяй і Беларуссю.

Прэм’ерка Італіі Джорджа Мелоні лічыць больш разумным прапанаваць Украіне абарончую дамову замест войскаў, якія могуць быць уцягнутыя ў непасрэдны канфлікт з Расіяй. Яна прапанавала гарантыі Украіне па прыкладзе 5-га артыкула НАТА аб калектыўнай абароне замест ідэі Макрона аб адпраўцы вайскоўцаў.

«Калі адзін з нашых салдат загіне, мы заплюшчым вочы ці павінны будзем адрэагаваць? Таму што калі мы адрэагуем, відавочна, што гэта давядзецца рабіць НАТА. І тады мы маглі б неадкладна актываваць палажэнні [артыкула 5]», — сказала Джорджа Мелоні.

Каментары6

  • Filipp
    20.08.2025
    Відаць словамі дапамагаць прасцей.
  • Европейская мощь!
    20.08.2025
    Поговорили и ладно
  • Дык гэта
    20.08.2025
    Там 4 мільёны мігрантаў у ЕС, 6 мільёнаў у Брытыйчыкаў
    Можна гіганцкую армію стварыць, ніякаму Чынгіз-хану і султану Сулейману не снілася

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?4

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

У раёне мінскіх вуліц Гая і Арлоўскай пачалі зносіць прыватны сектар2

На аўкцыёне ў Ганконгу карціну Шагала прадалі за 6,3 мільёна даляраў1

Андрэй Аляксандраў. Наша свабода. Верш1

Махляр прыкідваўся сілавіком і дурыў адзінокіх багатых жанчын3

У Еўропе ўжо думаюць, як будуць жыць без Мерца на чале Германіі12

Найлепшаму настаўніку Беларусі падарылі Geely5

«Дапамажыце, ніхто не хоча нас засяляць». Мінчанка пашкадавала сям'ю і трапіла на «акупантаў»10

Беларуска-літоўскую мяжу праз балота перайшла група з 35 мігрантаў. Іх лавілі з верталётам і сабакамі4

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?4

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць