Грамадства3232

«Абутак для сапраўдных патрыётаў»: беларуская фабрыка робіць для школьнікаў боты з чырвона-зялёнымі шнуркамі

Кажуць, такі абутак ідэальна пасуе для вучняў вайскова-патрыятычных класаў. А выпускае яго фабрыка, якая шые боты для вайскоўцаў і спецслужбаў.

Тут і далей скрыншоты інстаграма фабрыкі «Чаўляр»

Перад пачаткам навучальнага года беларуская фабрыка «Чаўляр» актыўна рэкламуе сваю навінку — «патрыятычныя» боты. Сцвярджаецца, што распрацавана калекцыя была спецыяльна для вучняў вайскова-патрыятычных класаў і клубаў. Але ж у інстаграме вытворца хваліцца, што падыдзе такі абутак пад любы стыль і насіць яго можа любы школьнік.

Галоўная асаблівасць ботаў — чырвона-зялёныя шнуркі ды ўшытыя дзе-нідзе мініяцюрныя сцяжкі. Рэкламуюць іх з максімальным пафасам: «Мадэлі для тых, хто не чакае, а робіць. Хто шануе дысцыпліну і ідзе да мэты — крок за крокам».

Дызайнерка, якая працавала над такім спецыфічным абуткам, — Алена Собаль. Яна кажа, ідэя стварыць калекцыю з’явілася ў яе падчас тэматычнай выставы.

Дызайнерка Алена Собаль

— Да нас на стэнд падыходзілі дзеці з вайскова-патрыятычных класаў, клубаў. Яны былі ў форме, але ў красоўках. Для мяне як дызайнеркі гэта нейкі стылістычны правал, рэжа вока. Я зразумела, што наша прадпрыемства ўжо 29 гадоў выпускае абутак для вайскоўцаў, спецслужбаў, для турызму, вандровак — і мы можам зрабіць такі абутак для дзяцей. Было відавочна, што гэтым дзецям замест красовак трэба нармальны абутак, які адпавядае стылю.

Дызайнерка сцвярджае, што фабрыка выкарыстоўвае выключна натуральную скуру і сертыфікаваныя матэрыялы.

— Падэшва зносаўстойлівая, марозаўстойлівая. Дзіцяці будзе зручна і на парадах, і на трэніроўках, і ў нейкіх экстрэмальных умовах.

Пакуль у фірмовай краме прадстаўлена ўсяго 5-6 мадэляў, але абяцаюць, што з'явяцца яшчэ варыянты. Назвы ботаў уражваюць: «Вайпер», «Кобра», «Мангуст». Ёсць нават «АМАП».

Каштуе «патрыятычны» абутак не сказаць, каб вельмі танна — недзе ад 140 да 180 рублёў.

Каментары32

  • Ёсік
    24.08.2025
    Абавязкова майткі зрабіць у такіх колерах, а спераду партрэт лукашэнкі. Як выпінаюцца, як глыбока языкі засоўваюць. Навошта? Гэта ж любоў не да радзімы, не да яе гісторыі, гэта любоў да лукашэнкі. А памрэ ён, што з вашымі патрыётамі будзе, таксама на пагост пойдуць?
  • Намасце
    24.08.2025
    Белы рус - гэта чырвоныя і зялёныя шнуркі? Дзе логіка?
  • Намасце
    24.08.2025
    кралала, Затое дызайн шнуркоў - Алёны :)))

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі2

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

З камісіі па вяртанні афіцыйна выключылі свайго арыштаванага сябра1

Як часта трэба займацца сэксам, каб хутчэй зацяжарыць? Навукоўцы назвалі аптымальную частату5

У Расіі затрымалі беларуса, які стварыў карту «Халва». Ён нібыта прысвоіў 100 мільёнаў даляраў2

«Ёй званілі па 35 разоў на дзень». 51‑гадовая мінчанка аддала махлярам усе ашчаджэнні і неўзабаве памерла3

У Глускім раёне жанчына стварыла музей пад адкрытым небам ФОТЫ1

Кіраўнік МЗС Францыі: Дзве траціны разведвальнай інфармацыі Украіна атрымлівае ад еўрапейцаў4

Фільм беларуса трапіў у шорт-ліст «Еўраоскара»

Расійскі вайсковец, які застрэліў шэсць чалавек на ўкраінскай Харкаўшчыне, расказаў, як гэта было. Сярод ахвяраў быў і дзядуля-рыбак20

Беларусы з пратэрмінаванымі пашпартамі змогуць падаўжаць дазвол на жыхарства ў Ірландыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі2

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць