Грамадства1414

У Казахстане раптам адмянілі канцэрт Макса Каржа. Гэта ўжо другі раз

У Алматы адмянілі канцэрт беларускага рэпера Макса Коржа, які быў запланаваны на 6 верасня 2025 года. Дырэкцыя спартыўных збудаванняў горада паведаміла, што арганізатары не падалі ўсіх неабходных дакументаў для заключэння дамовы, а таксама існуюць рызыкі пашкоджання газона на Цэнтральным стадыёне.

Макс Корж. Скрыншот з відэа

У ведамстве падкрэслілі, што для падрыхтоўкі арэны да такіх маштабных мерапрыемстваў патрэбна ад 10 да 20 дзён, а часу ўжо не засталося. Таму канцэрт прызналі немагчымым і з юрыдычнага, і з тэхнічнага боку.

Асобна адзначана, што вялікія канцэрты з дзясяткамі тысяч гледачоў псуюць газон і пагаршаюць умовы для футбольных матчаў. Пытанні з вяртаннем квіткоў трэба вырашаць праз арганізатараў і месцы продажу.

Афіцыйна адмова са скандалам вакол нядаўняга выступу Каржа ў Варшаве не звязаная. Сам выканаўца сітуацыю пакуль не каментаваў.

Гэта ўжо другая адмена канцэрта Каржа ў Алматы. Амаль год таму, у кастрычніку 2024 года, выступ таксама сарваўся «па тэхнічных прычынах».

Каментары14

  • Намаз
    27.08.2025
    Правильно!! Опыт Варшавы показал, что нельзя пускать этот узкий мир в цивилизованное общество!
  • Гарамубш
    27.08.2025
    А что там такое было особенное в концерте, что нужно 10-20 дней? Загоны кажется можно строить быстро
  • Абу
    28.08.2025
    А што здарылася?

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла20

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў66

Маленькага сына забітай у Ізраілі беларускі хоча забраць сям’я Алі, падазраванага ў забойстве. Дзед ідзе ў шарыяцкі суд14

Севярынец расказаў, як на з’ездзе БХД лавілі агентаў33

Перададзены Польшчай у Беларусь у рамках абмену агент Надзейка паведамляў КДБ прозвішчы ўдзельнікаў «Паспалітага рушэння»5

На аўкцыёнах прадалі дзве канфіскаваныя кватэры Аляксандра Азарава4

Апошні бой Нетаньяху? Ізраіль рыхтуецца да парламенцкіх выбараў — першых пасля 7 кастрычніка і вайны1

Варонеж атакавалі дроны. У горадзе пажары8

Былы палітзняволены Павел Спірын месяц жыў у лесе ў Літве. Навошта?2

11 недэпрэсіўных кніг беларускай літаратуры, якія раяць прачытаць. Большасць з іх — сучасных аўтараў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла20

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць