Музыка

Іван Дорн праспяваў у Варшаве па-ўкраінску з беларускім вулічным музыкам

Украінскі выканаўца Іван Дорн праспяваў разам з вулічным музыкам з Беларусі Іванам Абрамавым, які выступае ў Варшаве. Для дуэта Дорн прапанаваў песню «Стыцамен», перакладзеную на ўкраінскую. Відэа набрала больш за 400 тысяч праглядаў, заўважыў «Мост».

Іван Абрамаў часта выкладвае ў сябе ў блогу ролікі, як падыходзіць да мінакоў і спявае для іх. Ролік з Дорнам зняты ў той жа манеры. Беларус падыходзіць з гітарай і пытае па-руску ў Дорна, які сядзіць на лаўцы, якая ў яго любімая песня. Той пытае, ці разумее хлопец па-ўкраінску, і прапануе праспяваць сваю любімую песню.

Ці было выкананне экспромтам або нарыхтоўкай, сказаць цяжка. Але Абрамаў у каментарах напісаў: «Вось так на вуліцы нараджаюцца новыя хіты», — і паставіў смайлік.

У каментарах прыхільнікі Дорна падзяліліся ў сваіх ацэнках. Хтосьці дзякаваў яму за пераклад песні. Але выкананне па-ўкраінску спадабалася не ўсім.

«Рэспект за ўкраінскую, але гэтая песня не перакладаецца. Няхай будзе арыгінал», — напісаў адзін з каментатараў.

Пад відэа — каля 12 тысяч лайкаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць